Архітэктура Было/Стала Горад За польскім часам Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Трыумфальная арка ў Маладзечне, 30 фота

Спачатку невялікая гістарычная даведка пра арку. У 1929 годзе мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада. Адміністрацыйныя межы паселішча былі пашыраны і ў іх увайшла ў тым ліку і тэрыторыя фальварка Гелянова, дзе з 1922 года месціўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага. У тым жа годзе на паўночным уездзе ў гарнізон была ўзведзена трыумфальная арка, прысвечаная тагачаснаму кіраўніку Другой Рэчы Паспалітай Юзафу Пілсудскаму. Адкрыццё аркі адбылося падчас урачыстасцяў, прысвечаных святкаванню дзесяцігодзя 86-га пяхотнага палка. Полк быў створаны ў 1919 годзе і ўваходзіў у склад так званых сіл «Самаабароны Літвы і…

Read More
Асобы Горад Маладзечанская вобласць 

Молодечненский учительский институт в 1947-1955 годы

Эта статья подготовлена на основе дипломной работы «Деятельность Молодеченского учительского института» Виктории Специан (научный руководитель: доцент А.Г.Кохановский), написанной в 2017 году для кафедры «Истории Беларуси нового и новейшего времени» БГУ. Работа написана на основе архивных документов Зонального государственного архива г. Молодечно (фонд Р-551). Особенно ценные и разносторонние материалы находились в Описи под номером 1. Это материалы Обзора о деятельности института, которые отражают различные стороны института за период его существования (подробное описание истории основания института, организации учебного процесса в 1947-1955 гг.). Также в Отчетах о работе Молодечненского государственного учительского института по…

Read More
Горад Маладзечанская вобласць Сямейныя фотаальбомы 

Студэнты Маладзечанскага настаўніцкага інстытута на фота 1953-1955 гадоў

Нядаўна на інтэрнэт-аўкцыёне я набыў некалькі фотаздымкаў меркавана зробленых студэнтамі Маладзечнанскага настаўніцкага інстытута, які існаваў у горадзе ў 1947-1955 гадах. На некаторых здымках ёсць пазнакі аб тым, што яны зроблены ў 1953 і ў 1955 гадах. Не ўсе здымкі зроблены ў Маладзена, ёсць серыя кадраў з Баранавіч, сам набор здымкаў быў дасланы з Ваўкавыска. Інстытут размяшчаўся ў будынку з сучасным адрасам вул.Віленская №56А. Гэты дом даваенны і мае альбо польскае, альбо савецкае паходжанне (магчыма пабудаваны ў 1939-41 гадах). У пасляваенныя гады там размсціўся настаўніцкі інстытут, пасля скасавання інстытута ў будынку…

Read More
БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

Радыяактыўны першамай 1986 года

Маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах на сваёй старонцы ў ВК выклаў фотаальбом алічбаваных ім здымкаў А.А.Салагуба са святочнай дэманстрацыі, якая праходзіла ў цэнтры Маладзечна 1 мая 1986 года — праз тыдзень пасля Чарнобыльскай аварыі.

Read More
БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

Маладзечна 1980-х на фота з сямейнага архіву

Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў вялікую колькасць фотаплёнак з фотаархіва нашай сям’і — гэта дзедавы фотаздымкі, здымкі зробленыя маёй маці і іншыя. На іх сярод іншага часта можна пабачыць наш горад Маладзечна. Я зрабіў невялікую падборку здымкаў горада, зробленых у 1980-я гады:

Read More
Брама 86-га палка ў Маладзечна Горад За польскім часам Першая Сусветная Помнікі 

Таямніца вайсковых могілак Маладзечна

Упершыню я наведаў Маладзечна шэсць гадоў таму. Мяне цікавіла міжваенная польская архітэктура і гісторыя гарнізона Войска Польскага ў Гелянове. Але заўсёды, калі я наведваю новае месца, іду на могілкі. «Так, былі ў цэнтры горада могілкі, у тым ліку і вайсковыя, але іх знішчылі», — казалі мясцовыя. Праз нейкі час мне патэлефанаваў мой сябра, гісторык і фалерыст Андрэй Аралін, і сказаў, што непадалёк ад чыгуначнай станцыі «Маладзечна» былі вялікія вайсковыя пахаванні, дзе былі магілы жаўнераў рускага імператарскага, кайзераўскага і польскага войска. «Там шмат польскіх жаўнераў, якія загінулі ў перыяд польска-бальшавіцкай вайны,…

Read More
Горад За польскім часам Помнікі 

На Цэнтральнай плошчы да канца 1950-х стаяў бетонны крыж

Да страчанай міжваеннай архітэктурнай спадчыны Маладзечна можна аднесці адзін цікавы аб’ект — бетонны высокі крыж, які быў пастаўлены «за палякамі» на сённяшняй Цэнтральнай плошчы. Вось што пра гэтую падзею сведчыць матэр’ял з пльскай газеты «Głos Ziemi» №23 ад 19.09.1937 (знайшоў Кастусь Шыталь): Пераклад напісанага: Помнік-крыж каля Маладзечна. Стараннем ксянза-капелана Завадскага 13 чысла бягучага месяцу распачата будоўля помніка-крыжа пры тракце Вільня-Маладзечна, як трывалага следу нашай веры і культурнай працы ў Маладзечне.  Праект выканаў інжынер-архітэктар Галаўня з Вільні, а план зацвердзіў ваяводскі кансерватар др. Півоцкі. Тэхнічнае кіраўніцтва над праектам ўзяла на сябе…

Read More
Горад Маладзечанская вобласць 

Фотаальбом «Дорогим и любимым друзьям — экипажу теплохода «Молодечно» от Молодечненского дома пионеров» 1958 года

Працягваю публікацыю фотаальбомаў, дасланых з Музейна-выставачнага цэнтра г.Находка (РФ). Гэтым разам выкладаю другі альбом падпісаны як «Дорогим и любимым друзьям — экипажу теплохода «Молодечно» от Молодечненского дома пионеров» ад кастрычніка 1958 года. Першы альбом 1957 года публікаваўся раней — яго можна паглядзець тут па спасылцы. Глядзіце, вывучайце, пампуйце, пазнавайце сябе ці сваіх родзічаў і канешне пішыце каментары!

Read More
Архітэктура Горад За польскім часам Расійская Імперыя 

Дзе да вайны ў Маладзечне знаходзіўся чыгуначны шпіталь?

Дзякуючы фэйсбук-суполцы Mołodeczański Kraj, здаецца, ўдалося вызначыць прызначэнне аднаго вялікага будынка ў Залінейным раёне Маладзечна ў раёне цяперашняй вуліцы Садовай, які добра бачны на нямецкіх аэрафота 1940-х гадоў і ад якога на сёння не засталося нічога: Згодна з апісаннем, дадзеным ў артыкуле пра маладзечанскае адзяленне Чыгуначнай вайсковай падрыхтоўкі (па-польску PKW — арганізацыя вайсковай падрыхтоўкі чыгуначнікаў, аналаг савецкага ДОСААФ) ад 1937 года, яно размяшчаўся ў будынку былога яшчэ дарэвалюцыйнага чыгуначнага шпіталя. Побач з будынкам размяшчаўся парк, а недалёка знаходзіўся стадыён для заняткаў фізкультурай чальцоў арганізацыі. На аэрафотаздымку 1941 года ўсе гэтыя…

Read More
БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

З сабакам па Маладзечне: фотасюжэт з 1986 года

Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі з нашага сямейнага фотаархіву і на іх знайшоўся адзін цікавы сюжэтны фотацыкл — выгул сабакі па горадзе. Гэтыя фота зроблены 13 мая 1986 у дзень нараджэння майго бацькі Артура Садоўскага, на фота як раз ён з сабакам па мянушцы Ральф. Здымала мая маці Валянціна Садоўская. На фотках можна пабачыць маршрут прагулкі: з раёна Гелянова на Цэнтральную плошчу і назад.

Read More