История Фотографии 

Маладзечна 1980-х на фота з сямейнага архіву

Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў вялікую колькасць фотаплёнак з фотаархіва нашай сям’і — гэта дзедавы фотаздымкі, здымкі зробленыя маёй маці і іншыя. На іх сярод іншага часта можна пабачыць наш горад Маладзечна. Я зрабіў невялікую падборку здымкаў горада, зробленых у 1980-я гады:

01. Універсітэцкая сяброўка маці ў гасцях у Маладзечне, Цэнтральная плошча, 1985 год.
02. Сяброўка на фоне гасініцы, 1985 год.
03. Від на парк Перамогі, 1985 год.
04. Від на Цэнтральную плошчу і гасцініцу, 1985 год.
05. Царква на плошчы Старое Места, 1985 год.
06. Будынак маладзечнаскага вакзала, від ад прывакзальнай плошчы, 1985 год.
07. На пероне станцыі Маладзечна, 1985 год.
08. Кастрычніцкая дэманстрацыя ідзе па цяперашняй Віленскай вуліцы, 1986 год.
09. Тая ж дэманстрацыя. На месцы дамоў, што на фоне, будзе пабудавана дзіцячая паліклініка.
10. Дамы на рагу Віленскай і Валынца, 1986 год.
11. Вуліца Талстога, 1986 год.
12. Вяселле бацькоў у маі 1986 года. Цэнтральная плошча.
13. Ускладанне кветак да помніка Леніну, на пляцоўцы, што бачна за лозунгам на фоне у хуткім часе павінны быць пабудаваны новы гарадскі ЗАГС.
14. Мае бабуля і дзядуля праважаюць бацькоў на цягнік да Мінска, ззаду бачная прывакзальная плошча, на якой яшчэ няма ніякіх гандлёвых ларкоў.
15. Вуліца Маўчанскага від з балкона у зіму.
16. Падобны ракурс улетку — як бачна, «караніраванне» дрэваў практыкавалася і ў савецкія часы.
17. Від на Маўчанска, від у бок стадыёна.
18. Мая цётка (справа) і яе школьныя сяброўкі на стадыёне СШ №2.
19. Аўтобусны прыпынак на Вялікім Гасцінцы насупраць былога «Дзіцячага свету».

Связанные статьи

Leave a Comment