БССР 1960-1991 Гісторыя транспарта Горад За польскім часам Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Аўтобусы на вуліцах Маладзечна: 1930-1991

Аўтобус, як грамадскі транспарт, з’явіўся на пачатку ХХ стагоддзя. Па нашым горадзе (а Маладзечна атрымала статус горада толькі ў 1929 годзе) першыя аўтобусы пачалі ездзіць у часы Другой Рэчы Паспалітай — але гэта былі адзінкавыя экзэмпляры міжгародняга руху. У пасляваенны час, калі Маладзечна стала цэнтрам Маладзечнаскай вобласці, у горадзе з’явіўся свой унутраны гарадскі транспарт. З гадамі павялічвалася колькасць маршрутаў і абнаўляўся мадэльны шэраг аўтапарку. У 1970-я ўлады горада нават планавалі арганізаваць у Маладзечне тралейбусны рух, але далей за планы справа не пайшла. Краязнаўчы сайт Molodechno.net склаў вялікую фотападборку з аўтобусамі…

Read More
Архітэктура Было/Стала Горад За польскім часам Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Трыумфальная арка ў Маладзечне, 30 фота

Спачатку невялікая гістарычная даведка пра арку. У 1929 годзе мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада. Адміністрацыйныя межы паселішча былі пашыраны і ў іх увайшла ў тым ліку і тэрыторыя фальварка Гелянова, дзе з 1922 года месціўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага. У тым жа годзе на паўночным уездзе ў гарнізон была ўзведзена трыумфальная арка, прысвечаная тагачаснаму кіраўніку Другой Рэчы Паспалітай Юзафу Пілсудскаму. Адкрыццё аркі адбылося падчас урачыстасцяў, прысвечаных святкаванню дзесяцігодзя 86-га пяхотнага палка. Полк быў створаны ў 1919 годзе і ўваходзіў у склад так званых сіл «Самаабароны Літвы і…

Read More
БССР 1960-1991 Горад Фотападборка 

Маладзечна на паштоўках 1988 года

У часы святкавання 600 годдзя горада Маладзечна, што адбывалася ў 1988 годзе, былі выпушчаны фотаальбом (пра які мы пісалі раней — спасылка тут) і таксама набор паштовак з відамі горада. Гэтыя здымкі, зробленыя фатографам Л.М.Макядонскім, размяшчаем на сайце molodechno.net.

Read More
Горад Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Маладзечна часоў вобласці на фотаздымках 1950-х

Сёння 20 студзеня 2020 года спаўняецца роўна 60 год з дня калі ў 1960-м годзе была скасаваная Маладзечанская вобласць. Наш горад праіснаваў у статусе абласнога цэнтра без малага 14 год і за гэты час кардынальна змяніў сваё аблічча — з непрыкметнага мястэчка ператварыўся ў сапраўдны Горад Сонца.  

Read More
Горад Фотападборка 

Падборка фотак — 2016

Калісьці я рабіў падборку фотак Мінска, а цяпер вырашыў глянуць, што ж у мяне ёсць з неапублікаваных фотак Маладзечна. Аказалася, што даволі шмат фотак. Пачну з цэнтра — від на Цэнтральную плошчу з парка скрозь арку: Парачка гламурных фотанек самога парку. Ах, лета-лета, дзе жа ж ты дзе… Маладзечанскі «Брадвей». А гэта ўчастак пешаходнай вуліцы, падоўжанай да вакзала перад дажынкамі: Рэшткі вёскі Бухаўшчына сярод шматпавярховай забудовы. Дарэчы, недзе тут праходзіла абыходная галіна чыгункі (я пра яе пісаў тут), разабраная ў 1950-я: Ліхтаровіч-стайл (фотамастак такі, калі хто не ведаў): Хапае ў…

Read More
Архітэктура Горад Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Раён Гелянова: забудова 1950-х

Першая хваля масавага тыповага будаўніцтва жылых дамоў пракацілася па СССР пасля вайны на пачатку 1950-х гадоў. Пэўныя спробы тыповага будаўніцтва ажыццяўляліся ў Савецкім Саюзе і да вайны, можна узгадаць тыя ж ДАСы — дамы афіцэрскага састава, аднолькавыя чатырохпавярховікі канца 1930-х можна пабачыць і ў Мінску, і ў Гомелі, і ў Віцебску. Але такое будаўніцтва не мела масавага характару, і жыллё тое прызначалася з большага толькі для ваенных. У 1950-я ж вялікі калектыў архітэктараў з розных саюзных рэспублік стварыў вялікі каталог тыповых праектаў будынкаў грамадскага прызначэння: ад аднапавярховых індывідуальных дамоў, да…

Read More
БССР 1960-1991 Горад Фотападборка 

Молодечно в 1988 году

В 1988 году к 600-летию города был издан альбом фотографий «Молодечно». Фотограф В.И. Гребеньков  запечатлел город таким, каким он был более чем 30 лет назад. Начнём свою прогулку с Центральной площади (бывшая пл.Ленина). Массивное здание Политехникума первоначально строилось для нужд молодечненского облисполкома, но в 1960 году, когда Молодечненскую область упразднили, было передано учебному заведению. Лозунг над портиком был убран в начале 1990-х: На ночном снимке площади можно увидеть силуэт крана за зданием политеха – это возводится пристройка к существующему зданию райисполкома на ул.Виленской (бывшей ул.Советской): Сквер на площади в 1988…

Read More
Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Маладзечна часоў Маладзечанскай вобласці і цяпер

Гэта беларускамоўная версія матэрыяла пра Маладзечна, які выйшаў на TUT.BY: «Как это было: Молодечно времен, когда он был областным центром, и сейчас»

Read More
БССР 1960-1991 Горад Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Маладзечна на старых фотаздымках

З моманту ад напісання артыкула пра абласны цэнтр Маладзечна, з параўнаннем фотак 1950-х з сучаснымі удалося мне назбіраць яшчэ крыху старых фота

Read More