Фотографии 

Падборка фотак — 2016

Калісьці я рабіў падборку фотак Мінска, а цяпер вырашыў глянуць, што ж у мяне ёсць з неапублікаваных фотак Маладзечна. Аказалася, што даволі шмат фотак. Пачну з цэнтра — від на Цэнтральную плошчу з парка скрозь арку:

Скрозь арку
Скрозь арку

Парачка гламурных фотанек самога парку. Ах, лета-лета, дзе жа ж ты дзе…

Ах, лета-лета, дзе жа ж ты дзе...
Ах, лета-лета, дзе жа ж ты дзе…
За дрэвамі шэры масіў былога аблвыканкама
За дрэвамі шэры масіў былога аблвыканкама

Маладзечанскі «Брадвей». Брацік jakubik_by‘я напісаў артыкул пра пешаходныя вуліцы ў беларускіх гарадах з гэтай маёй фоткай у якасці ілюстрацыі:

Маладзечанскі "Брадвей"
Маладзечанскі «Брадвей»

А гэта ўчастак пешаходнай вуліцы, падоўжанай да вакзала перад дажынкамі:

Пешаходная вуліца
Пешаходная вуліца
Цэнтральная вуліца Вялікі Гасцінец
Цэнтральная вуліца Вялікі Гасцінец

Рэшткі вёскі Бухаўшчына сярод шматпавярховай забудовы. Дарэчы, недзе тут праходзіла абыходная галіна чыгункі (я пра яе пісаў тут), разабраная ў 1950-я:

Рэшткі вёскі Бухаўшчына сярод шматпавярховай забудовы
Рэшткі вёскі Бухаўшчына сярод шматпавярховай забудовы

Ліхтаровіч-стайл (фотамастак такі, калі хто не ведаў):

Ліхтаровіч-стайл
Ліхтаровіч-стайл

Хапае ў Маладзечна перападаў вышынь. Не Мазыр ці Валожын, канешне, але і не раўніна:

Паміж месцам здымка і царквой - вялікі яр
Паміж месцам здымка і царквой — вялікі яр

Міжваенная архітэктурная спадчына, дом архітэктара Юліяна Лісецкага 1925 года (падрабязней пра яго тут):

Дом архітэктара Юліяна Лісецкага 1925 года
Дом архітэктара Юліяна Лісецкага 1925 года

Трохі маладзечанскага індастрыяла. На фота не хапае, канешне, цягніка ў павароце, але я не такі вялікі чыгуначны фанат, як tomkad, каб гадзінамі чакаць цеплавозы ў засадзе:)

Трохі маладзечанскага індастрыяла
Трохі маладзечанскага індастрыяла
Маставы кран
Маставы кран
Млынкамбінат
Млынкамбінат

Кацельня і той няёмкі момант калі заўважыў клёвага карча (Volkswagen Polo Mk1) толькі на фотцы праз два гады ад таго моманту, калі зрабіў здымак:

Кацельня
Кацельня
Закінуты недабуд за горадам
Закінуты недабуд за горадам

Мікрараён «парашкі» — то бок завода парашковай металургіі. Выспа ў акіяне прыватнай забудовы:)

Мікрараён "Парашкі"
Мікрараён «Парашкі»

Від на горад з ускрайкаў. Дамінанты:

Дамінанты
Дамінанты
У левай частцы здымка завод "Электрамодуль"
У левай частцы здымка завод «Электрамодуль»
У горад!
У горад!
Дый за горадам нядрэнна)
Дый за горадам нядрэнна)
Від у бок вул.Замкавай
Від у бок вул.Замкавай
Энергетычныя рэкі горада
Энергетычныя рэкі горада
І транспартныя
І транспартныя
Здараюцца ў Маладзечна вялікія туманы
Здараюцца ў Маладзечна вялікія туманы
Сцежка на "Парашкі"
Сцежка на «Парашкі»
Здараюцца і цудоўныя закаты
Здараюцца і цудоўныя закаты

На гэтым усё:

Связанные статьи

Leave a Comment