Як вырасла Маладзечна за 80 гадоў
Тое, як вырас горад за амаль стагоддзе, можна пабачыць, калі накласці сучасныя межы горада (стан прыкладна 2014 году) на мапу мясцовасці міжваеннага часу, а дакладней польскую вайсковую тапаграфічную мапу 1934 года (па кліку мапа ў вельмі вялікім адрозненні вагой 9МБ):
За гэтыя гады у межы горада ўвайшло некалькі вёсак і малых населеных пунктаў. Першае вялікае узбуйненне здарылася ў 1929 годзе калі мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада, да якога былі далучаны вёска Бухаўшчына, вёска і фальварак Новая Бухаўшчына, фальварак Маладзечна, фальварак і засценак Гелянова, калонія Завань і засценак Цівідаўка (на мапе 1934 яшчэ захаваліся абазначэнні некаторых гэтых мясцовасцяў).
За пасляваенныя дзесяцігодзі ў склад Маладзечна былі далучаныя вёска Здземелева (цяпер тут размяшчаецца маладзечанская прамзона), вёска Вялікае Сяло (далучана ў 1994 годзе) і частка вёскі Рагазы (пытанне аб далучэнні разглядалася ў 2013 годзе).
Цікавую інфармацыю па гістарычных раёнах горада Маладзечна можна глянуць у вікіпедыі ў адпаведным раздзеле: «Катэгорыя: Гістарычныя раёны Маладэчна».
Ідэя паста стырана адсюль: Былыя населенныя пункты на тэррыторыі Ашмянаў.