Было/Стала Горад Карты Расійская Імперыя 

Як вырасла Маладзечна за 170 гадоў

Cучасныя межы горада накладзены на мапу сярэдзіны ХІХ ст. (так званую мапу Тэнера). Бачна, што ў той час нават Лебедзева было большым мястэчкам чым Маладзена, але чыгунка, якая прайшла праз Маладзечна спачатку ў 1873 годзе, а затым у 1905, робіць цуды і пераўтварае учорашнія вёскі ў 100-тысячныя гарады.

З гэтай мапы бачна, што за паўстагоддзя ў межы горада Маладзечна увайшлі вёскі Бухаўшчына і Вялікае Сяло, а таксама фальварак Гелянова і панскі двор, што месціўся напрыканцы вуліцы Замкавай там дзе зараз знаходзіцца кантора лясгаса.

Падобныя артыкулы

Leave a Comment