Архітэктура Горад За польскім часам Расійская Імперыя 

Дзе да вайны ў Маладзечне знаходзіўся чыгуначны шпіталь?

Дзякуючы фэйсбук-суполцы Mołodeczański Kraj, здаецца, ўдалося вызначыць прызначэнне аднаго вялікага будынка ў Залінейным раёне Маладзечна ў раёне цяперашняй вуліцы Садовай, які добра бачны на нямецкіх аэрафота 1940-х гадоў і ад якога на сёння не засталося нічога: Згодна з апісаннем, дадзеным ў артыкуле пра маладзечанскае адзяленне Чыгуначнай вайсковай падрыхтоўкі (па-польску PKW — арганізацыя вайсковай падрыхтоўкі чыгуначнікаў, аналаг савецкага ДОСААФ) ад 1937 года, яно размяшчаўся ў будынку былога яшчэ дарэвалюцыйнага чыгуначнага шпіталя. Побач з будынкам размяшчаўся парк, а недалёка знаходзіўся стадыён для заняткаў фізкультурай чальцоў арганізацыі. На аэрафотаздымку 1941 года ўсе гэтыя…

Read More
БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

З сабакам па Маладзечне: фотасюжэт з 1986 года

Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі з нашага сямейнага фотаархіву і на іх знайшоўся адзін цікавы сюжэтны фотацыкл — выгул сабакі па горадзе. Гэтыя фота зроблены 13 мая 1986 у дзень нараджэння майго бацькі Артура Садоўскага, на фота як раз ён з сабакам па мянушцы Ральф. Здымала мая маці Валянціна Садоўская. На фотках можна пабачыць маршрут прагулкі: з раёна Гелянова на Цэнтральную плошчу і назад.

Read More
Горад Маладзечанская вобласць 

Фотаальбом «Экіпажу танкера «Маладзечна» ад піянераў г.Маладзечна» 1957 года

Нядаўна я пісаў пра дасланыя з Музейна-выставачнага цэнтра г.Находка (РФ) сканы фотаальбомаў. Сёння я выкладаю на сайце Molodechno.net першы з тых пяці альбомаў, падпісаны як «Дорогим друзьям с экипажа танкера «Молодечно» от пионеров г.Молодечно. Дом пионеров. 1957 г.». Усе фотаздымкі ўзяты з фондаў МВЦ г.Находка. Глядзіце, вывучайце, пампуйце, пазнавайце сябе ці сваіх родзічаў і канешне пішыце каментары!  

Read More
Асобы Горад 

Мікола Ермаловіч – амаль невідушчы выбітны гісторык з Маладзечна

У гадавіну трагічнай гібелі вядомага гісторыка з Маладзечна інтэрнэт скалынулі спрэчкі, кім быў Мікола Ермаловіч — «стваральнікам нацыянальнага рамантычнага міфа пра ВКЛ» ці «лекарам», які зрабіў пераварот у нацыянальнай гістарычнай навуцы, пазбавіў беларусаў комплексу непаўнавартасці і комплексу недзяржаўнай нацыі. Мікалай Іванавіч Ермаловіч нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Малыя Навасёлкі цяперашняга Дзяржынскага раёна, скончыў мясцовую школу, пасля Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў загадчыкам Шаркаўшчынскага раённага педагагічнага кабінета, настаўнікам у Мардовіі, інспектарам Суражскага раённага аддзела народнай асветы, завучам у Дзяржынску. У 1948-1955 гадах – старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага…

Read More
Горад Маладзечанская вобласць 

Знаходка ў Находцы: рэдкія фота Маладзечна 1950-х знайшліся на беразе Японскага мора

Краязнаўца і пісьменнік з Маладзечна Уладзімір Садоўскі расказывае, як здабыў сканы некалькіх фотаальбомаў з рэдкімі фотаздымкамі горада 1950-х гадоў. У Расіі існуе сайт Госкаталог.рф, які з’яўлецца дзяржаўным электронным каталогам музейнага фонда Расійскай Федэрацыі і пастаянна папаўняецца фотаздымкамі і апісаннем экспанатаў з музеяў усёй краіны. У Беларусі, дарэчы, таксама ёсць падобны сайт http://www.dkmf.by/ але ён амаль не абнаўляецца, напрыклад, за апошнія 10 месяцаў, згодна са статыстыкай сайта, беларускі музейны каталог папоўніўся на 508 экспанатаў, а ўсяго іх там каля 17 тысяч. У той жа час расійскі каталог за 2019 год апрацаваў…

Read More