БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

З сабакам па Маладзечне: фотасюжэт з 1986 года

Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі з нашага сямейнага фотаархіву і на іх знайшоўся адзін цікавы сюжэтны фотацыкл — выгул сабакі па горадзе. Гэтыя фота зроблены 13 мая 1986 у дзень нараджэння майго бацькі Артура Садоўскага, на фота як раз ён з сабакам па мянушцы Ральф. Здымала мая маці Валянціна Садоўская. На фотках можна пабачыць маршрут прагулкі: з раёна Гелянова на Цэнтральную плошчу і назад.

1. Двор дома па вуліцы Маўчанскага
2. Школьны двор СШ №2
3. Арка гарадскога парка
4. У парку
5. Від з парку на Цэнтральную плошчу
6. У парку каля будоўлі танцавальнай пляцоўкі — так званай «шайбы» (яе так і не дабудуюць і знясуць у 2010)
7. Гасцініца «Маладзечна»
8. Цэнтральная плошча і Палітэхнікум
9. Стэла ў парку Перамогі
10. На будоўлі новага корпуса 1-й гарадской бальніцы

Падобныя артыкулы

Leave a Comment