БССР 1960-1991 Горад Карты Тапаніміка 

Карта Маладзечна 1966-1967 гг з назвамі вуліц і завулкаў

Знайшлася падрабязная карта-схема вуліц і завулкаў Маладзечна станам на 1966-1967 гады. Перыяд вызначаны па датах з’яўлення некаторых вуліц. Так, напрыклад, вуліца Заслонава, якая па афіцыйных дадзеных з’явілася ў 1966 годзе, на гэтым плане ўжо ёсць. А вуліцы Багушэвіча, з’яўленне якой датуецца 1968 годам, на карце яшчэ няма. Яшчэ сучасная вуліца Таміліна, якая да 1967 года называлася 1-я Паравознай — на дадзенай схеме таксама падпісана Паравознай. Адсюль вынікае, што перыяд часу, калі быў створаны гэты план палягае ў прамежку паміж 1966 і 1967 гадамі. Спасылка на файл з картай Маладзечна ў…

Read More
БССР 1960-1991 Гісторыя транспарта Горад За польскім часам Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Аўтобусы на вуліцах Маладзечна: 1930-1991

Аўтобус, як грамадскі транспарт, з’явіўся на пачатку ХХ стагоддзя. Па нашым горадзе (а Маладзечна атрымала статус горада толькі ў 1929 годзе) першыя аўтобусы пачалі ездзіць у часы Другой Рэчы Паспалітай — але гэта былі адзінкавыя экзэмпляры міжгародняга руху. У пасляваенны час, калі Маладзечна стала цэнтрам Маладзечнаскай вобласці, у горадзе з’явіўся свой унутраны гарадскі транспарт. З гадамі павялічвалася колькасць маршрутаў і абнаўляўся мадэльны шэраг аўтапарку. У 1970-я ўлады горада нават планавалі арганізаваць у Маладзечне тралейбусны рух, але далей за планы справа не пайшла. Краязнаўчы сайт Molodechno.net склаў вялікую фотападборку з аўтобусамі…

Read More
БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

Сапраўдная зіма ў Маладзечне, 1985 год.

Спадзяюся, гэтыя фотаздымкі дапамогуць вам лягчэй перанесці спёку, што разлілася зараз за вокнамі, бо на іх сапраўдная марозная зіма, ад аднаго позірка на каторую, па целу праходзяць дрыжыкі. Гэтая фотасесія з маёй маці і цёткай зроблена ўзімку 1985 года на паўднёвай ускраіне Маладзечна. У раёне Гелянова, хлебазавода і гаражнага кааператыва №4, за каторым знаходзіліся вялікія яры, якія карысталіся папулярнасцю у лыжнікаў і аматараў крутых спускаў.

Read More
БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

Радыяактыўны першамай 1986 года

Маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах на сваёй старонцы ў ВК выклаў фотаальбом алічбаваных ім здымкаў А.А.Салагуба са святочнай дэманстрацыі, якая праходзіла ў цэнтры Маладзечна 1 мая 1986 года — праз тыдзень пасля Чарнобыльскай аварыі.

Read More
БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

Маладзечна 1980-х на фота з сямейнага архіву

Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў вялікую колькасць фотаплёнак з фотаархіва нашай сям’і — гэта дзедавы фотаздымкі, здымкі зробленыя маёй маці і іншыя. На іх сярод іншага часта можна пабачыць наш горад Маладзечна. Я зрабіў невялікую падборку здымкаў горада, зробленых у 1980-я гады:

Read More
БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

З сабакам па Маладзечне: фотасюжэт з 1986 года

Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі з нашага сямейнага фотаархіву і на іх знайшоўся адзін цікавы сюжэтны фотацыкл — выгул сабакі па горадзе. Гэтыя фота зроблены 13 мая 1986 у дзень нараджэння майго бацькі Артура Садоўскага, на фота як раз ён з сабакам па мянушцы Ральф. Здымала мая маці Валянціна Садоўская. На фотках можна пабачыць маршрут прагулкі: з раёна Гелянова на Цэнтральную плошчу і назад.

Read More
Архітэктура БССР 1960-1991 Горад Маладзечанская вобласць 

Драўляны кінатэатр «Камсамолец»

Пра існаванне кінатэатра «Камсамолец» ў Маладзечна я да 2020 года нават ня ведаў. Але на пачатку года маладзечанскі краязнаўца Валеры Трацяк расказаў пра пажар у тым кінатэатры, а затым фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі Трацяка, на якіх і быў засняты той пажар. Я дадаткова пашукаў у сваіх архівах і аказалася, што пра кінатэатр можна сказаць трохі больш інфармацыі чым тое, што ён быў і што ён згарэў. Адлікам гісторыі кінатэатра можна, бадай, што лічыць генеральны план разбудовы абласнога горада Маладзечна, складзены ў 1947 годзе. На ім у раёне вуліц Савецкай…

Read More
БССР 1960-1991 Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць Помнікі 

Застаўся толькі адзін: пералік усіх помнікаў Леніну, што былі ў Маладзечне

Гісторыю з помнікамі Леніну ў Маладзечна можна апісаць слоганам да знакамітага серыяла «Горац» — «У канцы павінны застацца толькі адзін!». Так і адбылося, з усіх статуй правадыру, што знаходзіліся ў горадзе, да нашага часу засталася толькі адна, тая што на Цэнтральнай плошчы. З гэтага Леніна і пачнем расказ: Помнік Леніну на Цэнтральнай плошчы тады яшчэ абласнога цэнтра Маладзечна ўсталявалі і святочна адчынілі 5 лістапада 1958 года. Момант адкрыцця манумента захаваўся на кадрах кінахронікі: Бронзавая скульптура аўтарства народнага мастака БССР Заіра Азгура была ўсталяваная на высокім п’едэстале, абліцаваным чорным мармурам. Помнік…

Read More
БССР 1960-1991 Горад Фотападборка 

Маладзечна на паштоўках 1988 года

У часы святкавання 600 годдзя горада Маладзечна, што адбывалася ў 1988 годзе, былі выпушчаны фотаальбом (пра які мы пісалі раней — спасылка тут) і таксама набор паштовак з відамі горада. Гэтыя здымкі, зробленыя фатографам Л.М.Макядонскім, размяшчаем на сайце molodechno.net.

Read More
БССР 1960-1991 Гісторыя транспарта Горад Маладзечанская вобласць 

Маладзечна — марскі горад!

Насамрэч, канешне не. Ніколі ў Маладзечна не было порта, дый рэчка Уша, што працякае побач, калі і была судаходнай, то толькі для судоў класа «карыта»:) Тым не менш гэты факт не перашкодзіў уласнікам заводаў газет параходаў называць у гонар нашага горада рачныя і нават марскія суда! Рыбалоўны траўлер «Маладзечна» («Molodechno», IMO: 8721894). Пабудаваны ў 1988 годзе на Яраслаўскім судабудаўнічым заводзе. Працаваў у рыбалавецкім калгасе Андэг у Мурманску, Расія. У канцы 2000-х прададзены ў Аргентыну, дзе змяніў назву на «Tango I»: Танкер «Маладзечна» тып «Казбек», пабудаваны ў 1956 годзе на судабудаўнічым…

Read More