Сапраўдная зіма ў Маладзечне, 1985 год.
Спадзяюся, гэтыя фотаздымкі дапамогуць вам лягчэй перанесці спёку, што разлілася зараз за вокнамі, бо на іх сапраўдная марозная зіма, ад аднаго позірка на каторую, па целу праходзяць дрыжыкі.
Гэтая фотасесія з маёй маці і цёткай зроблена ўзімку 1985 года на паўднёвай ускраіне Маладзечна. У раёне Гелянова, хлебазавода і гаражнага кааператыва №4, за каторым знаходзіліся вялікія яры, якія карысталіся папулярнасцю у лыжнікаў і аматараў крутых спускаў.