Брама 86-га палка ў Маладзечна Горад За польскім часам Першая Сусветная Помнікі 

Таямніца вайсковых могілак Маладзечна

Упершыню я наведаў Маладзечна шэсць гадоў таму. Мяне цікавіла міжваенная польская архітэктура і гісторыя гарнізона Войска Польскага ў Гелянове. Але заўсёды, калі я наведваю новае месца, іду на могілкі. «Так, былі ў цэнтры горада могілкі, у тым ліку і вайсковыя, але іх знішчылі», — казалі мясцовыя. Праз нейкі час мне патэлефанаваў мой сябра, гісторык і фалерыст Андрэй Аралін, і сказаў, што непадалёк ад чыгуначнай станцыі «Маладзечна» былі вялікія вайсковыя пахаванні, дзе былі магілы жаўнераў рускага імператарскага, кайзераўскага і польскага войска. «Там шмат польскіх жаўнераў, якія загінулі ў перыяд польска-бальшавіцкай вайны,…

Read More
Горад За польскім часам Помнікі 

На Цэнтральнай плошчы да канца 1950-х стаяў бетонны крыж

Да страчанай міжваеннай архітэктурнай спадчыны Маладзечна можна аднесці адзін цікавы аб’ект — бетонны высокі крыж, які быў пастаўлены «за палякамі» на сённяшняй Цэнтральнай плошчы. Вось што пра гэтую падзею сведчыць матэр’ял з пльскай газеты «Głos Ziemi» №23 ад 19.09.1937 (знайшоў Кастусь Шыталь): Пераклад напісанага: Помнік-крыж каля Маладзечна. Стараннем ксянза-капелана Завадскага 13 чысла бягучага месяцу распачата будоўля помніка-крыжа пры тракце Вільня-Маладзечна, як трывалага следу нашай веры і культурнай працы ў Маладзечне.  Праект выканаў інжынер-архітэктар Галаўня з Вільні, а план зацвердзіў ваяводскі кансерватар др. Півоцкі. Тэхнічнае кіраўніцтва над праектам ўзяла на сябе…

Read More
БССР 1960-1991 Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць Помнікі 

Застаўся толькі адзін: пералік усіх помнікаў Леніну, што былі ў Маладзечне

Гісторыю з помнікамі Леніну ў Маладзечна можна апісаць слоганам да знакамітага серыяла «Горац» — «У канцы павінны застацца толькі адзін!». Так і адбылося, з усіх статуй правадыру, што знаходзіліся ў горадзе, да нашага часу засталася толькі адна, тая што на Цэнтральнай плошчы. З гэтага Леніна і пачнем расказ: Помнік Леніну на Цэнтральнай плошчы тады яшчэ абласнога цэнтра Маладзечна ўсталявалі і святочна адчынілі 5 лістапада 1958 года. Момант адкрыцця манумента захаваўся на кадрах кінахронікі: Бронзавая скульптура аўтарства народнага мастака БССР Заіра Азгура была ўсталяваная на высокім п’едэстале, абліцаваным чорным мармурам. Помнік…

Read More