Горад Маладзечанская вобласць 

Цыкл радыёперадач пра Маладзечанскую вобласць

Зміцер Бартосік распачаў цыкл перадач, прысвечаных гісторыі Маладзечанскай вобласці, паказанай скрозь прызму сакрэтных дакментаў МУС і МДБ 1950-х гадоў, знойдзеных у Маладзечанскім архіве і артыкулаў з афіцыйных абласных газет. Першы выпуск тут: https://soundcloud.com/svaboda/sets/maladzechna У ім агульныя звесткі пра вобласць, інфармацыя пра тое, як сакрэтныя папкі трапілі да аўтара і некалькі вытрымак з дакументаў аб калгасным супраціве ў Астравецкім раёне. У шапцы выкарыстана фота з фондаў Маладзечнаскага краязнаўчага музея, якую алічбаваў маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах. На ёй святочная дэманстрацыя на плошчы Свабоды (цяпер пл.Старое Места) ў 1952 годзе.

Read More
Горад Карты Расійская Імперыя 

Маладзечна на карце 1800 года

На сайце Гістарычныя мапы Беларусі размешчаны скан Планаў генеральнага межавання Вілейскага павета Мінскай губерні 1800 года. Маладзечна ў той час было мястэчкам у складзе Вілейскага павета і трапіла на гэтую карту разам з навакольнымі вёскамі, якія ў наш час ужо вайшлі ў склад горада: Бухаўшчына, Вялікае Сяло, фальварак Гелянова. Але ёсць сярод назваў і незнаёмыя вёскі якія альбо таксама ўжо ўвайшлі ў склад горада, альбо зніклі, альбо былі нанесены картографам памылкова: Распшчызна, Харомшчына (абедзве прыкладна ў раёне 6-га мікрараёна), Саколіца (паміж Насілавам і Маладзечнам). Таксама цікава пабачыць на карце трохі…

Read More
БССР 1960-1991 Гісторыя транспарта Горад Маладзечанская вобласць 

Маладзечна — марскі горад!

Насамрэч, канешне не. Ніколі ў Маладзечна не было порта, дый рэчка Уша, што працякае побач, калі і была судаходнай, то толькі для судоў класа «карыта»:) Тым не менш гэты факт не перашкодзіў уласнікам заводаў газет параходаў называць у гонар нашага горада рачныя і нават марскія суда! Рыбалоўны траўлер «Маладзечна» («Molodechno», IMO: 8721894). Пабудаваны ў 1988 годзе на Яраслаўскім судабудаўнічым заводзе. Працаваў у рыбалавецкім калгасе Андэг у Мурманску, Расія. У канцы 2000-х прададзены ў Аргентыну, дзе змяніў назву на «Tango I»: Танкер «Маладзечна» тып «Казбек», пабудаваны ў 1956 годзе на судабудаўнічым…

Read More
Горад Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Маладзечна часоў вобласці на фотаздымках 1950-х

Сёння 20 студзеня 2020 года спаўняецца роўна 60 год з дня калі ў 1960-м годзе была скасаваная Маладзечанская вобласць. Наш горад праіснаваў у статусе абласнога цэнтра без малага 14 год і за гэты час кардынальна змяніў сваё аблічча — з непрыкметнага мястэчка ператварыўся ў сапраўдны Горад Сонца.  

Read More
Маладзечанскі "Брадвей" Архітэктура Горад 

Маладзечна — горад з трыма сэрцамі

Эсэ Уладзіміра Садоўскага, апублікавана ўпершыню ў літаратурным часопісе «Прайдзісвет». Што можна сказаць пра душу нашага горада? Мабыць, тое, што яна ўсё-ткі ёсць, але пра гэта як-небудзь пазней. Цяпер я хацеў бы расказаць пра сэрца, дакладней, пра тры сэрцы аднаго горада. Пад сэрцам я разумею цэнтр, вакол якога разбудоўвалася і расло паселішча, бачу ў ім пункт, дзе перакрыжоўваюцца асноўныя гарадскія і міжгароднія плыні. Склалася так, што за ўсю гісторыю існавання ў Маладзечне было ажно тры такія пункты. Першы і самы старажытны — гэта цяперашняя плошча Старое Места. “Места” не ад пляцоўкі…

Read More
Было/Стала Горад Карты Расійская Імперыя 

Як вырасла Маладзечна за 170 гадоў

Cучасныя межы горада накладзены на мапу сярэдзіны ХІХ ст. (так званую мапу Тэнера). Бачна, што ў той час нават Лебедзева было большым мястэчкам чым Маладзена, але чыгунка, якая прайшла праз Маладзечна спачатку ў 1873 годзе, а затым у 1905, робіць цуды і пераўтварае учорашнія вёскі ў 100-тысячныя гарады. З гэтай мапы бачна, што за паўстагоддзя ў межы горада Маладзечна увайшлі вёскі Бухаўшчына і Вялікае Сяло, а таксама фальварак Гелянова і панскі двор, што месціўся напрыканцы вуліцы Замкавай там дзе зараз знаходзіцца кантора лясгаса.

Read More