БССР 1960-1991 Гісторыя транспарта Горад За польскім часам Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Аўтобусы на вуліцах Маладзечна: 1930-1991

Аўтобус, як грамадскі транспарт, з’явіўся на пачатку ХХ стагоддзя. Па нашым горадзе (а Маладзечна атрымала статус горада толькі ў 1929 годзе) першыя аўтобусы пачалі ездзіць у часы Другой Рэчы Паспалітай — але гэта былі адзінкавыя экзэмпляры міжгародняга руху. У пасляваенны час, калі Маладзечна стала цэнтрам Маладзечнаскай вобласці, у горадзе з’явіўся свой унутраны гарадскі транспарт. З гадамі павялічвалася колькасць маршрутаў і абнаўляўся мадэльны шэраг аўтапарку. У 1970-я ўлады горада нават планавалі арганізаваць у Маладзечне тралейбусны рух, але далей за планы справа не пайшла. Краязнаўчы сайт Molodechno.net склаў вялікую фотападборку з аўтобусамі…

Read More
1990-я Гісторыя транспарта З газет Раён 

Шык з 1990-х: незавершаная гісторыя самаробнага аўтамабіля з Краснага

Першы раз я пабачыў гэты незвычайны аўтамабіль на фотаздымках маладзечнаскага фатографа Яўгена Стэльмаха, зробленых падчас музычнага фестываля «Маладзечна ’94» у 1994 годзе: Другі раз фотаздымкі самаробкі трапіліся мне на вочы, калі я праглядаў падшыўку «Рэгіянальнай газеты» за 1997 год. У першай знойдзенай зацемцы, сцвярджалася, што аўтасамаробку можна часам пабачыць на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне і што за яе стрыном можна было сфатаграфавацца за грошы. Другі артыкул быў ужо больш разгорнуты — журналісты знайшлі аўтара самаробкі і падрабязна распыталі ў яго пра машыну. З артыкула можна даведацца, што аўтарам самаробкі быў…

Read More
Архітэктура Аэрафота Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная За польскім часам 

Краязнаўчыя знаходкі на аэрафотаздымках Маладзечна часоў Другой сусветнай вайны

Нядаўна нарэшце атрымаў з нацыянальнага архіва ЗША копіі некалькі аэрафотаздымкаў горада, зробленых немцамі ў 1942 і 1944 гадах. Заказ быў аформлены напрыканцы 2019 года, але з-за сітуацыі з каронавірусам у свеце, здымкаў прыйшлося чакаць амаль два гады. Даведка. Вялікі архіў з фотаплёнкамі, зробленымі нямецкімі самалётамі-разведчыкамі ў часы Другой Сусветнай вайны, пасля перамогі ў 1945 годзе апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі Германіі і адтуль быў перапраўлены ў ЗША. Доўгі час плёнкі мелі грыф сакрэтнасці – амерыканскія ваенныя самі карысталіся нямецкімі здымкамі тэрыторыі СССР у мэтах разведкі. Але ў 1990-я гады фотаздымкі…

Read More
Гісторыя транспарта Горад 

Ікарусы і трохі МАЗаў: грамадскі транспарт у Маладзечне 2000-х

На сённяшні дзень аўтобусны парк горада Маладзечна амаль цалкам складаецца з аўтобусаў беларускай маркі МАЗ, але зусім нядаўна, напрыканцы 2000-х сітуацыя была цалкам іншая — большасць гарадскіх аўтобусаў складалі мадэлі венгерскай маркі Ikarus. Многія з жыхароў яшчэ памятаюць іх прасторныя і халодныя салоны з надпісамі на нямецкай мове — большасць аўтобусаў была прывезена б/у з Германіі, але паступова гэты транспарт сыходзіць з памяці. Нагадаць пра аўтобусны рух «нулявых» ў горадзе дапамогуць фотаздымкі. Асцярожна, гэты артыкул можа выклікаць гостры прыступ аўтобуснай настальгіі! Усе фотаздымкі былі зробленыя карыстальнікам з нікам krapachino для…

Read More
БССР 1960-1991 Гісторыя транспарта Горад Маладзечанская вобласць 

Маладзечна — марскі горад!

Насамрэч, канешне не. Ніколі ў Маладзечна не было порта, дый рэчка Уша, што працякае побач, калі і была судаходнай, то толькі для судоў класа «карыта»:) Тым не менш гэты факт не перашкодзіў уласнікам заводаў газет параходаў называць у гонар нашага горада рачныя і нават марскія суда! Рыбалоўны траўлер «Маладзечна» («Molodechno», IMO: 8721894). Пабудаваны ў 1988 годзе на Яраслаўскім судабудаўнічым заводзе. Працаваў у рыбалавецкім калгасе Андэг у Мурманску, Расія. У канцы 2000-х прададзены ў Аргентыну, дзе змяніў назву на «Tango I»: Танкер «Маладзечна» тып «Казбек», пабудаваны ў 1956 годзе на судабудаўнічым…

Read More
Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная 

Нямецкі рарытэт на чыгуначнай станцыі Маладзечна

На чыгуначнай станцыі Маладзечна сярод пуцей у далечыні ад перонаў стаіць металічны слуп, які мне ўдалося засняць з вакна электрычкі: Гэта не проста слуп, а старая водазаборная калонка, якая выкарыстоўвалася для запаўнення вадой катлоў паравозаў: Натуральна, што ў наш час выкарыстоўванне калонкі не актуальнае. Пэўна таму чыгуначнікі прыладзілі на вяршыні калонкі светлавы сігнальны ліхтар, зрэшты, і той ужо не выкарыстоўваецца, бо драты да яго абарваныя: На калонцы можна разледзець надпіс на нямецкай мове «Krause werk / Neusalz (Oder)» — Фабрыка Краўзе / Ноэзальц на Одэры (цяпер горад Нова Суль у…

Read More
Аэрафота Было/Стала Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная Маладзечанская вобласць 

Зніклыя чыгуначныя лініі Маладзечна

Калі параўнаць два нямецкія аэрафотаздымкі Маладзечна за 1941 і за 1944 гады, можна пабачыць адно грунтоўнае адрозненне — наяўнасць лініі чыгункі

Read More