Архитектура История 

На Цэнтральнай плошчы да канца 1950-х стаяў бетонны крыж

Да страчанай міжваеннай архітэктурнай спадчыны Маладзечна можна аднесці адзін цікавы аб’ект — бетонны высокі крыж, які быў пастаўлены «за палякамі» на сённяшняй Цэнтральнай плошчы. Вось што пра гэтую падзею сведчыць матэр’ял з пльскай газеты «Głos Ziemi» №23 ад 19.09.1937 (знайшоў Кастусь Шыталь): Пераклад напісанага: Помнік-крыж каля Маладзечна. Стараннем ксянза-капелана Завадскага 13 чысла бягучага месяцу распачата будоўля помніка-крыжа пры тракце Вільня-Маладзечна, як трывалага следу нашай веры і культурнай працы ў Маладзечне.  Праект выканаў інжынер-архітэктар Галаўня з Вільні, а план зацвердзіў ваяводскі кансерватар др. Півоцкі. Тэхнічнае кіраўніцтва над праектам ўзяла на сябе…

Read More
История Фотографии 

Фотаальбом «Дорогим и любимым друзьям — экипажу теплохода «Молодечно» от Молодечненского дома пионеров» 1958 года

Працягваю публікацыю фотаальбомаў, дасланых з Музейна-выставачнага цэнтра г.Находка (РФ). Гэтым разам выкладаю другі альбом падпісаны як «Дорогим и любимым друзьям — экипажу теплохода «Молодечно» от Молодечненского дома пионеров» ад кастрычніка 1958 года. Першы альбом 1957 года публікаваўся раней — яго можна паглядзець тут па спасылцы. Глядзіце, вывучайце, пампуйце, пазнавайце сябе ці сваіх родзічаў і канешне пішыце каментары!

Read More
Гид История Фотографии 

Дзе да вайны ў Маладзечне знаходзіўся чыгуначны шпіталь?

Дзякуючы фэйсбук-суполцы Mołodeczański Kraj, здаецца, ўдалося вызначыць прызначэнне аднаго вялікага будынка ў Залінейным раёне Маладзечна ў раёне цяперашняй вуліцы Садовай, які добра бачны на нямецкіх аэрафота 1940-х гадоў і ад якога на сёння не засталося нічога: Згодна з апісаннем, дадзеным ў артыкуле пра маладзечанскае адзяленне Чыгуначнай вайсковай падрыхтоўкі (па-польску PKW — арганізацыя вайсковай падрыхтоўкі чыгуначнікаў, аналаг савецкага ДОСААФ) ад 1937 года, яно размяшчаўся ў будынку былога яшчэ дарэвалюцыйнага чыгуначнага шпіталя. Побач з будынкам размяшчаўся парк, а недалёка знаходзіўся стадыён для заняткаў фізкультурай чальцоў арганізацыі. На аэрафотаздымку 1941 года ўсе гэтыя…

Read More
История Фотографии 

З сабакам па Маладзечне: фотасюжэт з 1986 года

Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі з нашага сямейнага фотаархіву і на іх знайшоўся адзін цікавы сюжэтны фотацыкл — выгул сабакі па горадзе. Гэтыя фота зроблены 13 мая 1986 у дзень нараджэння майго бацькі Артура Садоўскага, на фота як раз ён з сабакам па мянушцы Ральф. Здымала мая маці Валянціна Садоўская. На фотках можна пабачыць маршрут прагулкі: з раёна Гелянова на Цэнтральную плошчу і назад.

Read More
История Фотографии 

Фотаальбом «Экіпажу танкера «Маладзечна» ад піянераў г.Маладзечна» 1957 года

Нядаўна я пісаў пра дасланыя з Музейна-выставачнага цэнтра г.Находка (РФ) сканы фотаальбомаў. Сёння я выкладаю на сайце Molodechno.net першы з тых пяці альбомаў, падпісаны як «Дорогим друзьям с экипажа танкера «Молодечно» от пионеров г.Молодечно. Дом пионеров. 1957 г.». Усе фотаздымкі ўзяты з фондаў МВЦ г.Находка. Глядзіце, вывучайце, пампуйце, пазнавайце сябе ці сваіх родзічаў і канешне пішыце каментары!  

Read More
История Фотографии 

Знаходка ў Находцы: рэдкія фота Маладзечна 1950-х знайшліся на беразе Японскага мора

Арыгінал артыкула апублікаваны на сайце «Рэгіянальнай газеты». Краязнаўца і пісьменнік з Маладзечна Уладзімір Садоўскі расказывае, як здабыў сканы некалькіх фотаальбомаў з рэдкімі фотаздымкамі горада 1950-х гадоў. У Расіі існуе сайт Госкаталог.рф, які з’яўлецца дзяржаўным электронным каталогам музейнага фонда Расійскай Федэрацыі і пастаянна папаўняецца фотаздымкамі і апісаннем экспанатаў з музеяў усёй краіны. У Беларусі, дарэчы, таксама ёсць падобны сайт http://www.dkmf.by/ але ён амаль не абнаўляецца, напрыклад, за апошнія 10 месяцаў, згодна са статыстыкай сайта, беларускі музейны каталог папоўніўся на 508 экспанатаў, а ўсяго іх там каля 17 тысяч. У той жа…

Read More
Архитектура История Фотографии 

Драўляны кінатэатр «Камсамолец»

Пра існаванне кінатэатра «Камсамолец» ў Маладзечна я да 2020 года нават ня ведаў. Але на пачатку года маладзечанскі краязнаўца Валеры Трацяк расказаў пра пажар у тым кінатэатры, а затым фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі Трацяка, на якіх і быў засняты той пажар. Я дадаткова пашукаў у сваіх архівах і аказалася, што пра кінатэатр можна сказаць трохі больш інфармацыі чым тое, што ён быў і што ён згарэў. Адлікам гісторыі кінатэатра можна, бадай, што лічыць генеральны план разбудовы абласнога горада Маладзечна, складзены ў 1947 годзе. На ім у раёне вуліц Савецкай…

Read More
История Фотографии 

Застаўся толькі адзін: пералік усіх помнікаў Леніну, што былі ў Маладзечне

Гісторыю з помнікамі Леніну ў Маладзечна можна апісаць слоганам да знакамітага серыяла «Горац» — «У канцы павінны застацца толькі адзін!». Так і адбылося, з усіх статуй правадыру, што знаходзіліся ў горадзе, да нашага часу засталася толькі адна, тая што на Цэнтральнай плошчы. З гэтага Леніна і пачнем расказ: Помнік Леніну на Цэнтральнай плошчы тады яшчэ абласнога цэнтра Маладзечна ўсталявалі і святочна адчынілі 5 лістапада 1958 года. Момант адкрыцця манумента захаваўся на кадрах кінахронікі: Бронзавая скульптура аўтарства народнага мастака БССР Заіра Азгура была ўсталяваная на высокім п’едэстале, абліцаваным чорным мармурам. Помнік…

Read More
История Фотографии 

Маладзечна на паштоўках 1988 года

У часы святкавання 600 годдзя горада Маладзечна, што адбывалася ў 1988 годзе, былі выпушчаны фотаальбом (пра які мы пісалі раней — спасылка тут) і таксама набор паштовак з відамі горада. Гэтыя здымкі, зробленыя фатографам Л.М.Макядонскім, размяшчаем на сайце molodechno.net.

Read More
История 

Цыкл радыёперадач пра Маладзечанскую вобласць

Зміцер Бартосік на «Радыё Свабода» распачаў цыкл перадач, прысвечаных гісторыі Маладзечанскай вобласці, паказанай скрозь прызму сакрэтных дакментаў МУС і МДБ 1950-х гадоў, знойдзеных у Маладзечанскім архіве і артыкулаў з афіцыйных абласных газет. Першы выпуск тут: https://soundcloud.com/svaboda/sets/maladzechna У ім агульныя звесткі пра вобласць, інфармацыя пра тое, як сакрэтныя папкі трапілі да аўтара і некалькі вытрымак з дакументаў аб калгасным супраціве ў Астравецкім раёне. У шапцы выкарыстана фота з фондаў Маладзечнаскага краязнаўчага музея, якую алічбаваў маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах. На ёй святочная дэманстрацыя на плошчы Свабоды (цяпер пл.Старое Места) ў 1952 годзе.

Read More