Статуя Свабоды над Гелянова: аналіз фотаздымка трыумфальнай аркі 1930 года
Толькі я запосціў падборку ўсіх фотак геляноўскай аркі, якія ў мяне ёсць, як на сайце польскага лічбавага архіву з’явілася новая вельмі якасная фотка. Сама выява вядомая, яна ёсць у маёй падборцы (я браў яе з адной кнігі), але якасць выкладзенай на польскім сайце копіі нашмат лепшая і дазваляе разглядзець новыя дэталі, якія я раней не заўважаў. Фотка зроблена ў чэрвені 1930 года падчас візіту ў Маладзечна прэзідэнта Польскай Рэспублікі Ігнацыя Масціцкага. У гарнізоне 86-га пяхотнага палка Войска Польскага, які знаходзіўся ў Гелянова. З гэтай нагоды ў палку арганізавалі святочную сустрэчу…
Read More