Дзе да вайны ў Маладзечне знаходзіўся чыгуначны шпіталь?
Дзякуючы фэйсбук-суполцы Mołodeczański Kraj, здаецца, ўдалося вызначыць прызначэнне аднаго вялікага будынка ў Залінейным раёне Маладзечна ў раёне цяперашняй вуліцы Садовай, які добра бачны на нямецкіх аэрафота 1940-х гадоў і ад якога на сёння не засталося нічога: Згодна з апісаннем, дадзеным ў артыкуле пра маладзечанскае адзяленне Чыгуначнай вайсковай падрыхтоўкі (па-польску PKW — арганізацыя вайсковай падрыхтоўкі чыгуначнікаў, аналаг савецкага ДОСААФ) ад 1937 года, яно размяшчаўся ў будынку былога яшчэ дарэвалюцыйнага чыгуначнага шпіталя. Побач з будынкам размяшчаўся парк, а недалёка знаходзіўся стадыён для заняткаў фізкультурай чальцоў арганізацыі. На аэрафотаздымку 1941 года ўсе гэтыя…
Read More