Архітэктура Аэрафота БССР 1960-1991 Горад Другая Сусветная За польскім часам 

Гісторыя аднаго дома: Лібава-Роменская 67 — завод, староства, гасцініца

Артыкул У.А.Садоўскага «Краязнаўчыя даследаванні гісторыі архітэктуры г. Маладзечна 1920–1960 гг. з дапамогай архіўных дакументаў» апублікаваны ў зборніку артыкулаў НАРБ «Архіўны дыялог. Выпуск 2» у 2024 годзе. Прадметам маіх краязнаўчых даследаванняў з’яўляецца гісторыя архітэктуры г.Маладзечна першай паловы ХХ стагоддзя – часы калі Маладзечна прайшло шлях ад мястэчка да абласнога цэнтра. Працы папярэднікаў у галіне краязнаўства зачастую мала ўтрымліваюць ці зусім не маюць звестак пра гісторыю патрэбных мне будынкаў, таму за дакладнымі дадзенымі ўсё часцей прыходзіцца звяртацца да архіваў як беларускіх, так і замежных. У сваім дакладзе я на прыкладзе будынка па…

Read More
Архітэктура Аэрафота Было/Стала Горад З газет За польскім часам Карты 

Гісторыя аднаго дома: гарнізонны касцёл

Пра тое, што ў Маладзечне ў 1930-я быў пабудаваны новы касцёл я даведаўся гадоў 15 таму. Пра яго расказываў мой дзядуля Раман Хацяловіч, які ў 1954 годзе ў першы раз прыехаў у Маладзечна і бачыў гэты касёл у закінутым стане. Доўгі час не ўдавалася знайсці ніводнай выявы касцёла з зямлі — яго можна было пабачыць толькі з вышыні на нямецкіх аэрафотаздымках 1941 і 1944 гадоў і на геападаснове савецкага генплана 1954 года. Гэтыя выявы не давалі поўнага ўяўлення пра знешні выгляд будынка, але па іх можна было зразумець, што касцёл…

Read More
Архітэктура Аэрафота Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная За польскім часам 

Краязнаўчыя знаходкі на аэрафотаздымках Маладзечна часоў Другой сусветнай вайны

Нядаўна нарэшце атрымаў з нацыянальнага архіва ЗША копіі некалькі аэрафотаздымкаў горада, зробленых немцамі ў 1942 і 1944 гадах. Заказ быў аформлены напрыканцы 2019 года, але з-за сітуацыі з каронавірусам у свеце, здымкаў прыйшлося чакаць амаль два гады. Даведка. Вялікі архіў з фотаплёнкамі, зробленымі нямецкімі самалётамі-разведчыкамі ў часы Другой Сусветнай вайны, пасля перамогі ў 1945 годзе апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі Германіі і адтуль быў перапраўлены ў ЗША. Доўгі час плёнкі мелі грыф сакрэтнасці – амерыканскія ваенныя самі карысталіся нямецкімі здымкамі тэрыторыі СССР у мэтах разведкі. Але ў 1990-я гады фотаздымкі…

Read More
Аэрафота Было/Стала Горад Другая Сусветная 

Maładzečna LW1941-44/GM2006: Helanova

Гэтым допісам распачну серыю пастоў, прысвечаных пошуку даваеннай забудовы ў сучасным Маладзечна пасродкам параўнання аэрафотаздымкаў горада, зробленных «люфтваффэ» ў 1941 і 1944 гадах з матэрыяламі GoogleMaps, дзе мапы Маладзечна аднаўляліся апошні раз у 2006 годзе. У якасці дапаможных буду выкарыстоўваць мапы з польскага вайсковага архіву, так званыя WIG-мапы. За наводку на сайт з нямецкімі аэрафотаздымкамі хачу падзякаваць Зоі Хруцкай. Паехалі 🙂 Пачну, канешне ж, з даўно раскручанай мной тэмы — з польскага гарнізона ў Гелянове. Я ужо пісаў пра яго летась. На жаль, да напісання гэтага артыкула я яшчэ не…

Read More
Аэрафота Было/Стала Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная Маладзечанская вобласць 

Зніклыя чыгуначныя лініі Маладзечна

Калі параўнаць два нямецкія аэрафотаздымкі Маладзечна за 1941 і за 1944 гады, можна пабачыць адно грунтоўнае адрозненне — наяўнасць лініі чыгункі

Read More