Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць 

Маладзечна: вялікае фотапараўнанне 1959-2021

Пару гадоў таму я пісаў пра знаходку рэдкіх фотаздымкаў Маладзечна 1950-х гадоў у расійскай Находцы. Летась я ўзяў здымкі з альбома 1959 года і прайшоўся па вуліцах горада, каб паглядзець як памянялася Маладзечна за больш чым 60 гадоў. Цяпер прапаную пабачыць, што атрымалася.  

Read More
Архітэктура Было/Стала Горад За польскім часам Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Трыумфальная арка ў Маладзечне, 30 фота

Спачатку невялікая гістарычная даведка пра арку. У 1929 годзе мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада. Адміністрацыйныя межы паселішча былі пашыраны і ў іх увайшла ў тым ліку і тэрыторыя фальварка Гелянова, дзе з 1922 года месціўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага. У тым жа годзе на паўночным уездзе ў гарнізон была ўзведзена трыумфальная арка, прысвечаная тагачаснаму кіраўніку Другой Рэчы Паспалітай Юзафу Пілсудскаму. Адкрыццё аркі адбылося падчас урачыстасцяў, прысвечаных святкаванню дзесяцігодзя 86-га пяхотнага палка. Полк быў створаны ў 1919 годзе і ўваходзіў у склад так званых сіл «Самаабароны Літвы і…

Read More
БССР 1960-1991 Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць Помнікі 

Застаўся толькі адзін: пералік усіх помнікаў Леніну, што былі ў Маладзечне

Гісторыю з помнікамі Леніну ў Маладзечна можна апісаць слоганам да знакамітага серыяла «Горац» — «У канцы павінны застацца толькі адзін!». Так і адбылося, з усіх статуй правадыру, што знаходзіліся ў горадзе, да нашага часу засталася толькі адна, тая што на Цэнтральнай плошчы. З гэтага Леніна і пачнем расказ: Помнік Леніну на Цэнтральнай плошчы тады яшчэ абласнога цэнтра Маладзечна ўсталявалі і святочна адчынілі 5 лістапада 1958 года. Момант адкрыцця манумента захаваўся на кадрах кінахронікі: Бронзавая скульптура аўтарства народнага мастака БССР Заіра Азгура была ўсталяваная на высокім п’едэстале, абліцаваным чорным мармурам. Помнік…

Read More
Было/Стала Горад Карты Расійская Імперыя 

Як вырасла Маладзечна за 170 гадоў

Cучасныя межы горада накладзены на мапу сярэдзіны ХІХ ст. (так званую мапу Тэнера). Бачна, што ў той час нават Лебедзева было большым мястэчкам чым Маладзена, але чыгунка, якая прайшла праз Маладзечна спачатку ў 1873 годзе, а затым у 1905, робіць цуды і пераўтварае учорашнія вёскі ў 100-тысячныя гарады. З гэтай мапы бачна, што за паўстагоддзя ў межы горада Маладзечна увайшлі вёскі Бухаўшчына і Вялікае Сяло, а таксама фальварак Гелянова і панскі двор, што месціўся напрыканцы вуліцы Замкавай там дзе зараз знаходзіцца кантора лясгаса.

Read More
Было/Стала Горад За польскім часам Карты 

Як вырасла Маладзечна за 80 гадоў

Тое, як вырас горад за амаль стагоддзе, можна пабачыць, калі накласці сучасныя межы горада (стан прыкладна 2014 году) на мапу мясцовасці міжваеннага часу, а дакладней польскую вайсковую тапаграфічную мапу 1934 года (па кліку мапа ў вельмі вялікім адрозненні вагой 9МБ): За гэтыя гады у межы горада ўвайшло некалькі вёсак і малых населеных пунктаў. Першае вялікае узбуйненне здарылася ў 1929 годзе калі мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада, да якога былі далучаны вёска Бухаўшчына, вёска і фальварак Новая Бухаўшчына, фальварак Маладзечна, фальварак і засценак Гелянова, калонія Завань і засценак Цівідаўка (на…

Read More
Архітэктура Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць 

Было і стала: раённы дом культуры

Вось што адбылося з будынкам раённага дома культуры за дзесяцігоддзі закінутасці і запусцення: Жартую, канешне 🙂 На фота два розных будынкі, узведзеныя паводле аднаго тыповага праекта 1950-х. Такіх дамоў культуры (да нашага часу некаторыя з іх маглі памяняць прызначэнне) на тэрыторыі Беларусі і іншых краін былога СССР пабудавана не адзін дзесятак. Знайшоў на форуме сайта «Глобус Беларусі» калаж, які зрабіў адзін карыстальнік з нікам Pawel прысвечаны як раз беларускім варыяцыям на тэму гэтага тыповага праекта: Гарады паводле парадку: Ашмяны, Рудзенск, Ліозна, Чэрвень, Лагойск, Чашнікі, Стоўбцы, Міёры, Віцебск, Копыль, Лоеў, Маладзечна,…

Read More
Аэрафота Было/Стала Горад Другая Сусветная 

Maładzečna LW1941-44/GM2006: Helanova

Гэтым допісам распачну серыю пастоў, прысвечаных пошуку даваеннай забудовы ў сучасным Маладзечна пасродкам параўнання аэрафотаздымкаў горада, зробленных «люфтваффэ» ў 1941 і 1944 гадах з матэрыяламі GoogleMaps, дзе мапы Маладзечна аднаўляліся апошні раз у 2006 годзе. У якасці дапаможных буду выкарыстоўваць мапы з польскага вайсковага архіву, так званыя WIG-мапы. За наводку на сайт з нямецкімі аэрафотаздымкамі хачу падзякаваць Зоі Хруцкай. Паехалі 🙂 Пачну, канешне ж, з даўно раскручанай мной тэмы — з польскага гарнізона ў Гелянове. Я ужо пісаў пра яго летась. На жаль, да напісання гэтага артыкула я яшчэ не…

Read More
Аэрафота Было/Стала Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная Маладзечанская вобласць 

Зніклыя чыгуначныя лініі Маладзечна

Калі параўнаць два нямецкія аэрафотаздымкі Маладзечна за 1941 і за 1944 гады, можна пабачыць адно грунтоўнае адрозненне — наяўнасць лініі чыгункі

Read More
Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Маладзечна часоў Маладзечанскай вобласці і цяпер

Гэта беларускамоўная версія матэрыяла пра Маладзечна, які выйшаў на TUT.BY: «Как это было: Молодечно времен, когда он был областным центром, и сейчас»

Read More