БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

Маладзечна 1980-х на фота з сямейнага архіву

Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў вялікую колькасць фотаплёнак з фотаархіва нашай сям’і — гэта дзедавы фотаздымкі, здымкі зробленыя маёй маці і іншыя. На іх сярод іншага часта можна пабачыць наш горад Маладзечна. Я зрабіў невялікую падборку здымкаў горада, зробленых у 1980-я гады:

Read More
Брама 86-га палка ў Маладзечна Горад За польскім часам Першая Сусветная Помнікі 

Таямніца вайсковых могілак Маладзечна

Упершыню я наведаў Маладзечна шэсць гадоў таму. Мяне цікавіла міжваенная польская архітэктура і гісторыя гарнізона Войска Польскага ў Гелянове. Але заўсёды, калі я наведваю новае месца, іду на могілкі. «Так, былі ў цэнтры горада могілкі, у тым ліку і вайсковыя, але іх знішчылі», — казалі мясцовыя. Праз нейкі час мне патэлефанаваў мой сябра, гісторык і фалерыст Андрэй Аралін, і сказаў, што непадалёк ад чыгуначнай станцыі «Маладзечна» былі вялікія вайсковыя пахаванні, дзе былі магілы жаўнераў рускага імператарскага, кайзераўскага і польскага войска. «Там шмат польскіх жаўнераў, якія загінулі ў перыяд польска-бальшавіцкай вайны,…

Read More
Гісторыя транспарта Горад 

Ікарусы і трохі МАЗаў: грамадскі транспарт у Маладзечне 2000-х

На сённяшні дзень аўтобусны парк горада Маладзечна амаль цалкам складаецца з аўтобусаў беларускай маркі МАЗ, але зусім нядаўна, напрыканцы 2000-х сітуацыя была цалкам іншая — большасць гарадскіх аўтобусаў складалі мадэлі венгерскай маркі Ikarus. Многія з жыхароў яшчэ памятаюць іх прасторныя і халодныя салоны з надпісамі на нямецкай мове — большасць аўтобусаў была прывезена б/у з Германіі, але паступова гэты транспарт сыходзіць з памяці. Нагадаць пра аўтобусны рух «нулявых» ў горадзе дапамогуць фотаздымкі. Асцярожна, гэты артыкул можа выклікаць гостры прыступ аўтобуснай настальгіі! Усе фотаздымкі былі зробленыя карыстальнікам з нікам krapachino для…

Read More
Горад За польскім часам Помнікі 

На Цэнтральнай плошчы да канца 1950-х стаяў бетонны крыж

Да страчанай міжваеннай архітэктурнай спадчыны Маладзечна можна аднесці адзін цікавы аб’ект — бетонны высокі крыж, які быў пастаўлены «за палякамі» на сённяшняй Цэнтральнай плошчы. Вось што пра гэтую падзею сведчыць матэр’ял з пльскай газеты «Głos Ziemi» №23 ад 19.09.1937 (знайшоў Кастусь Шыталь): Пераклад напісанага: Помнік-крыж каля Маладзечна. Стараннем ксянза-капелана Завадскага 13 чысла бягучага месяцу распачата будоўля помніка-крыжа пры тракце Вільня-Маладзечна, як трывалага следу нашай веры і культурнай працы ў Маладзечне.  Праект выканаў інжынер-архітэктар Галаўня з Вільні, а план зацвердзіў ваяводскі кансерватар др. Півоцкі. Тэхнічнае кіраўніцтва над праектам ўзяла на сябе…

Read More
Горад Маладзечанская вобласць 

Фотаальбом «Дорогим и любимым друзьям — экипажу теплохода «Молодечно» от Молодечненского дома пионеров» 1958 года

Працягваю публікацыю фотаальбомаў, дасланых з Музейна-выставачнага цэнтра г.Находка (РФ). Гэтым разам выкладаю другі альбом падпісаны як «Дорогим и любимым друзьям — экипажу теплохода «Молодечно» от Молодечненского дома пионеров» ад кастрычніка 1958 года. Першы альбом 1957 года публікаваўся раней — яго можна паглядзець тут па спасылцы. Глядзіце, вывучайце, пампуйце, пазнавайце сябе ці сваіх родзічаў і канешне пішыце каментары!

Read More