Горад Маладзечанская вобласць 

Фотаальбом «Дорогим и любимым друзьям — экипажу теплохода «Молодечно» от Молодечненского дома пионеров» 1958 года

Працягваю публікацыю фотаальбомаў, дасланых з Музейна-выставачнага цэнтра г.Находка (РФ). Гэтым разам выкладаю другі альбом падпісаны як «Дорогим и любимым друзьям — экипажу теплохода «Молодечно» от Молодечненского дома пионеров» ад кастрычніка 1958 года. Першы альбом 1957 года публікаваўся раней — яго можна паглядзець тут па спасылцы.

Глядзіце, вывучайце, пампуйце, пазнавайце сябе ці сваіх родзічаў і канешне пішыце каментары!

1. Вокладка альбома
2. Назва альбома
3. У альбоме 1958 года ляжаў таксама ліст з Дома народнай творчасці Маладзечна, адасланага на танкер у 1963 годзе. 
4. На свяце «Юнацтва»
5. Калона піянераў ідзе па цяперашняй Віленскай вуліцы
6. Свята кветак
7. Свята кветак у гарадскім парку
8. Танцы
9. Дзеці ў розных касцюмах
10. Турпаход па партызанскіх тропах
11. Фотаздымкі з піянерскага турпаходу
12. Яшчэ турыстычныя фоткі
13. Уручэнне падарункаў з танкера «Маладзечна» ў дзень адкрыцця новага вучэбнага года ў Доме піянераў
14. Працяг уручэння падарункаў. На фота знізу справа на фоне бачны драўляны кінатэатр «Камсамолец» каля СШ №3
15. Яшчэ фотаздымкі з уручэння падарункаў, зробленыя ў двары Дома піянераў
16. Заняткі піянераў
17. У нашых гуртках
18. Працяг фотаздымказ з заняткаў гурткоў
19. Вырабы гурткоўцаў
20. У Доме піянераў

Падобныя артыкулы

Leave a Comment