Транспорт Фотографии 

Ікарусы і трохі МАЗаў: грамадскі транспарт у Маладзечне 2000-х

На сённяшні дзень аўтобусны парк горада Маладзечна амаль цалкам складаецца з аўтобусаў беларускай маркі МАЗ, але зусім нядаўна, напрыканцы 2000-х сітуацыя была цалкам іншая — большасць гарадскіх аўтобусаў складалі мадэлі венгерскай маркі Ikarus. Многія з жыхароў яшчэ памятаюць іх прасторныя і халодныя салоны з надпісамі на нямецкай мове — большасць аўтобусаў была прывезена б/у з Германіі, але паступова гэты транспарт сыходзіць з памяці. Нагадаць пра аўтобусны рух «нулявых» ў горадзе дапамогуць фотаздымкі. Асцярожна, гэты артыкул можа выклікаць гостры прыступ аўтобуснай настальгіі!

Усе фотаздымкі былі зробленыя карыстальнікам з нікам krapachino для сайта photo.qip.ru (зараз не існуе) ў 2008-2009 гадах. На іх апроч саміх аўтобусаў можна разглядзець і стан горада, якім ён быў да знакамітых «дажынак» 2011-га.

1. Трохдверны Ikarus 260 1-га маршрута
2. Ikarus 260 на маршруце
3. Чарга на прыпынку ў гадзіну пік
4. Аўтобус 4-га маршруту на плошчы Старое Места, побач адна з немногіх «маршрутак» таго часу
5. Уваход у аўтобус
6. Аўтобус робіць разварот на прыпынку
7. Класічны «гармонік» пяцідверны Ikarus 280 на фоне царквы
8. Аўтобус на Віленскай вуліцы
9. «Гармноік» маршруту 6А на плошчы Старое Места
10. Раней прыпынак знаходзіся ў глыбіні плошча, цяпер ён перанесены бліжэй да вуліцы Віленскай
11. Аўтобус 2-га маршруту на вуліцы Віленскай
12. Ikarus 280 выязджае з вуліцы Маркава на Драздовіча
13. «Адзінка» на плошчы Старое Места
14. 6А на Вялікасельскай
15. Плошча Старое Места
16. Аўтобус на вуліцы Багдана Хмяльніцкага каля парка
17. «Двойка» на з’ездзе з маста па вул.Віленскай
18. Прадвеснік будучыні — аўтобус МАЗ-104 на 5-м маршруце. Зрэшты, і такія МАЗы цяпер такая ж рэдкасць, як і «Ікарусы»

 

Связанные статьи

Leave a Comment