Брама 86-га палка ў Маладзечна Горад За польскім часам Першая Сусветная Помнікі 

Таямніца вайсковых могілак Маладзечна

Упершыню я наведаў Маладзечна шэсць гадоў таму. Мяне цікавіла міжваенная польская архітэктура і гісторыя гарнізона Войска Польскага ў Гелянове. Але заўсёды, калі я наведваю новае месца, іду на могілкі. «Так, былі ў цэнтры горада могілкі, у тым ліку і вайсковыя, але іх знішчылі», — казалі мясцовыя. Праз нейкі час мне патэлефанаваў мой сябра, гісторык і фалерыст Андрэй Аралін, і сказаў, што непадалёк ад чыгуначнай станцыі «Маладзечна» былі вялікія вайсковыя пахаванні, дзе былі магілы жаўнераў рускага імператарскага, кайзераўскага і польскага войска. «Там шмат польскіх жаўнераў, якія загінулі ў перыяд польска-бальшавіцкай вайны,…

Read More
Асобы Горад 

Мікола Ермаловіч – амаль невідушчы выбітны гісторык з Маладзечна

У гадавіну трагічнай гібелі вядомага гісторыка з Маладзечна інтэрнэт скалынулі спрэчкі, кім быў Мікола Ермаловіч — «стваральнікам нацыянальнага рамантычнага міфа пра ВКЛ» ці «лекарам», які зрабіў пераварот у нацыянальнай гістарычнай навуцы, пазбавіў беларусаў комплексу непаўнавартасці і комплексу недзяржаўнай нацыі. Мікалай Іванавіч Ермаловіч нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Малыя Навасёлкі цяперашняга Дзяржынскага раёна, скончыў мясцовую школу, пасля Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў загадчыкам Шаркаўшчынскага раённага педагагічнага кабінета, настаўнікам у Мардовіі, інспектарам Суражскага раённага аддзела народнай асветы, завучам у Дзяржынску. У 1948-1955 гадах – старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага…

Read More
1990-я Горад Тапаніміка 

Маладзечна — горад без вуліцы Леніна

У перыяд 1991-1994 старшынёй Маладзечанскага гарвыканкама быў Генадзь Карпенка. За гэты час наш горад амаль пазбавіўся саветскіх назваў вуліц. Маладзечна — адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, дзе цэнтральная вуліца не мае назву Савецкай ці Леніна, а названа ў гонар сярэднявечнага шляху з Менска ў Вільню, які праходзіў праз горад — Вялікі Гасцінец. Вось кароткі спіс перайменаванняў, надрукаваны ў раённай газеце ў 1994 годзе:

Read More