История Фотографии 

Маладзечна часоў вобласці на фотаздымках 1950-х

Сёння 20 студзеня 2020 года спаўняецца роўна 60 год з дня калі ў 1960-м годзе была скасаваная Маладзечанская вобласць. Наш горад праіснаваў у статусе абласнога цэнтра без малага 14 год і за гэты час кардынальна змяніў сваё аблічча — з непрыкметнага мястэчка ператварыўся ў сапраўдны Горад Сонца.

Цэнтральная плошча ў 1959 годзе, працы па яе ўпарадкаванню яшчэ не закончаны (фота алічбаваў Я.Стэльмах)
Будынак райвыканкаму і выід на вуліцу Віленскую, 1957 год (фота з фондаў МВЦ г.Находка)
Канцавы аўтобусны прыпынак у раёне Гелянова 1957 год (фота з фондаў МВЦ г.Находка)
Арка ў Гелянова (знесена ў 1962) на фота 1954 года (фота алічбаваў Я.Стэльмах)
Будынак дзіцячай бальніцы ў 1955 годзе (фота алічбаваў Я.Стэльмах)
Будынак дзяржбанка на вуліцы Прытыцкага (тады па ёй яшчэ быў аўтамабільны рух) на фота 1955 года (фота алічбаваў Я.Стэльмах)
Новае Гелянова на фота 1956 года (фота алічбаваў Я.Стэльмах)
Новае Гелянова (цяперашняя вуліца Машэрава) на фота 1958 года
Перакрыжаванне вуліц Прытыцкага і Грамадоўскай 1953 год (фота алічбаваў Я.Стэльмах)
Вуліца Прытыцкага з вышыні 1957 год (фота алічбаваў Я.Стэльмах)
Ставок на месцы будучага аўтавакзала, 1950-я
Арка ў Гелянова, канец 1950-х
Будынак вакзала ў 1948 годзе
Прывакзальная плошча напрыканцы 1940-х
Пажарная станцыя (на фоне) ў 1950-я гады
Рэстаран Папараць кветка ў 1959 годзе

 

Связанные статьи

One Thought to “Маладзечна часоў вобласці на фотаздымках 1950-х”

  1. Ліс Аляксей

    Вырашыў паспрабаваць у вас тут пакінуць аб сабе след прысутнасці :). Дзякуй за выдатную падборку фотаздымкаў. Чакаем новыя!

Leave a Comment