Маладзечна на старых фотаздымках
З моманту ад напісання артыкула пра абласны цэнтр Маладзечна з параўнаннем фотак 1950-х з сучаснымі ўдалося мне назбіраць яшчэ крыху старых фота горада, якія быццам бы не былі засвечаныя на сайтах і пабліках пра Маладзечна ў соцсетках (а калі і былі, то ў дрэннай якасці).
Новапабудаваны раён Гелянова на фота сярэдзіны 1950-х — хутчэй за ўсё, фота зроблена з былога афіцэрскага дома, які захаваўся ад часоў польскага вайсковага гарнізона. Падрабязней пра гэтыя кварталы тыповай забудовы я пісаў тут — Раён Гелянова: забудова 1950-х.
![Раён Гелянова на фота сярэдзіны 1950-х](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-1.jpg)
Былы абкам кампартыі і дом прафсаюзаў (цяпер музычная школа) на фота сярэдзіны 1950-х. Універмаг яшчэ не пабудаваны.
![Былы абкам кампартыі і дом прафсаюзаў (цяпер музычная школа) на фота сярэдзіны 1950-х. Універмаг яшчэ не пабудаваны.](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-2.jpg)
![Абласная (цяпер раённая) дзіцячая бальніца, сярэдзіна 1950-х.](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-3.jpg)
![Цэнтральная плошча, 1960-я](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-4.jpg)
![Помнік Леніну ў тыя гады, пэўна, быў самым фатаграфаваным аб'ектам у горадзе :)](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-5.jpg)
![Помнік Леніну](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-6.jpg)
![Вуліца Машэрава ў раёне Гелянова з пабудаванымі пасля вайны дамамі](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-7.jpg)
Вуліца Таўлая. На пярэднім плане бачнае крыло будынка былога староства, пабудаванага ў 1927 годзе, далей па вуліцы знаходзіцца жылы дом, узведзены ў 1920-я паводле праекта Юліяна Лісецкага — пра гэтыя два аб’екты я пісаў у артыкуле «Польскае ведамаснае жыллё ў Маладзечна».
![Вуліца Таўлая](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-8.jpg)
![Рэстаран "Папараць кветка"](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-9.jpg)
![Від на гэты ж рэстаран з боку сквера каля кінатэатра "Радзіма"](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-10.jpg)
![Помнік Маркаву на бульвары Маркава](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-11.jpg)
![Бібліятэка](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-12.jpg)
![Былы праспект Леніна цяпер вуліца Вялікі Гасцінец у раёне Цэнтральнай плошчы, канец 1960-х](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-13.jpg)
Завод «Электрамодуль» пасля адкрыцця, цяпер на гэтых плошчах размяшчаецца гандлёвы цэнтр
![Завод "Электрамодуль"](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-14.jpg)
![Забудова вуліцы Касманаўтаў, канец 1960-х](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-15.jpg)
![1980-я, аўтамабільная стаянка з відам на вуліцу Міра](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-16.jpg)
![1980-я, пабудова гасцініцы "Маладзечна"](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-17.jpg)
Некалькі даваенных фотак.
![Плошча Старое месца ў базарны дзень, 1930-я](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-18.jpg)
Капліца ў памяць аб ахвярах вялікага пажару ў Маладзечне ў 1874 годзе (мяркую, яна захавалася і знаходзіцца на вуліцы Вялікасельскай)
![Капліца ў памяць аб ахвярах вялікага пажару ў Маладзечне ў 1874 годзе](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-19.jpg)
Праваслаўная капліца Аляксандра Неўскага, што стаяла на вуліцы Віленскай і, як пісаў краязнаўца Кастусь Шыталь ksz90, была ўзарвана ў ноч з 17 на 18 жніўня 1938 года радыкальна настроеным каталіцкім святаром Міхаілам Завадскім, які быў капеланам вайсковага гарнізона 86-га пяхотнага палка Войска Польскага ў Гелянова
![Праваслаўная капліца Аляксандра Неўскага](https://molodechno.net/wp-content/uploads/2019/11/maladzieczna-na-starych-fotazdymkach-20.jpg)