Было/Стала Горад Карты Расійская Імперыя 

Як вырасла Маладзечна за 170 гадоў

Cучасныя межы горада накладзены на мапу сярэдзіны ХІХ ст. (так званую мапу Тэнера). Бачна, што ў той час нават Лебедзева было большым мястэчкам чым Маладзена, але чыгунка, якая прайшла праз Маладзечна спачатку ў 1873 годзе, а затым у 1905, робіць цуды і пераўтварае учорашнія вёскі ў 100-тысячныя гарады. З гэтай мапы бачна, што за паўстагоддзя ў межы горада Маладзечна увайшлі вёскі Бухаўшчына і Вялікае Сяло, а таксама фальварак Гелянова і панскі двор, што месціўся напрыканцы вуліцы Замкавай там дзе зараз знаходзіцца кантора лясгаса.

Read More
Было/Стала Горад За польскім часам Карты 

Як вырасла Маладзечна за 80 гадоў

Тое, як вырас горад за амаль стагоддзе, можна пабачыць, калі накласці сучасныя межы горада (стан прыкладна 2014 году) на мапу мясцовасці міжваеннага часу, а дакладней польскую вайсковую тапаграфічную мапу 1934 года (па кліку мапа ў вельмі вялікім адрозненні вагой 9МБ): За гэтыя гады у межы горада ўвайшло некалькі вёсак і малых населеных пунктаў. Першае вялікае узбуйненне здарылася ў 1929 годзе калі мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада, да якога былі далучаны вёска Бухаўшчына, вёска і фальварак Новая Бухаўшчына, фальварак Маладзечна, фальварак і засценак Гелянова, калонія Завань і засценак Цівідаўка (на…

Read More
Горад Фотападборка 

Падборка фотак — 2016

Калісьці я рабіў падборку фотак Мінска, а цяпер вырашыў глянуць, што ж у мяне ёсць з неапублікаваных фотак Маладзечна. Аказалася, што даволі шмат фотак. Пачну з цэнтра — від на Цэнтральную плошчу з парка скрозь арку: Парачка гламурных фотанек самога парку. Ах, лета-лета, дзе жа ж ты дзе… Маладзечанскі «Брадвей». А гэта ўчастак пешаходнай вуліцы, падоўжанай да вакзала перад дажынкамі: Рэшткі вёскі Бухаўшчына сярод шматпавярховай забудовы. Дарэчы, недзе тут праходзіла абыходная галіна чыгункі (я пра яе пісаў тут), разабраная ў 1950-я: Ліхтаровіч-стайл (фотамастак такі, калі хто не ведаў): Хапае ў…

Read More
Горад Другая Сусветная 

Міжваеннае «графіці» ў Маладзечна

Гэтыя надпісы знаходзяцца на вадацяжнай вежы ў раёне Гелянова, дзе да 1939 года месціўся гарнізон польскіх войскаў. Вежа пабудавана ў 1920-я ці 1930-я гады для забеспячэння гарнізона і вялікіх палкавых стайняў вадой: Невядома, хто такі Бугаеў і што ён рабіў у Гелянова 18 мая 1940-га, акрамя таго, што крэмзаў цэглу 🙂 Існуе версія, што пасля падзей 17 верасяня 1939 года будынкі былога польскага гарнізона адыйшлі пад патрэбы новага гарнізона РККА і што ў польскіх казармах і гарнізонных дамах з 1939 па 1941 гады размяшчаліся савецкія жаўнеры. Магчыма Бугаеў быў адным з…

Read More
Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная 

Нямецкі рарытэт на чыгуначнай станцыі Маладзечна

На чыгуначнай станцыі Маладзечна сярод пуцей у далечыні ад перонаў стаіць металічны слуп, які мне ўдалося засняць з вакна электрычкі: Гэта не проста слуп, а старая водазаборная калонка, якая выкарыстоўвалася для запаўнення вадой катлоў паравозаў: Натуральна, што ў наш час выкарыстоўванне калонкі не актуальнае. Пэўна таму чыгуначнікі прыладзілі на вяршыні калонкі светлавы сігнальны ліхтар, зрэшты, і той ужо не выкарыстоўваецца, бо драты да яго абарваныя: На калонцы можна разледзець надпіс на нямецкай мове «Krause werk / Neusalz (Oder)» — Фабрыка Краўзе / Ноэзальц на Одэры (цяпер горад Нова Суль у…

Read More
Архітэктура Горад Маладзечанская вобласць 

Што хацелі пабудаваць на месцы будучага ЗАГСа ў савецкія часы

У апошнія дні жыхары Маладзечна абмяркоўваюць праект новга будынка гарадскога ЗАГСа, які павінны паўстаць на месцы знесенай стаянкі на Цэнтральнай плошчы. Пакуль у райвыканкаме праходзіць грамадскае абмеркаванняў праекта, маладзечанскі краязнаўца Уладзімір Садоўскі ўзгадвае, што хацелі пабудаваць на месцы будучага ЗАГСа пасля вайны і чаму гэта не атрымалася. Планы забудовы будучай Цэнтральнай плошчы ўзніклі ў пасляваенныя гады. Праўда, ёсць звесткі, што ўжо польскія ўлады ў канцы 1930-х гадоў планавалі засвоіць гэтую частку горада, але іхныя задумкі перакрэсліў верасень 1939-га. Так ці інакш, але ўжо ў генплане 1947 года Цэнтральная плошча была…

Read More
Архітэктура Горад Маладзечанская вобласць Мастацтва 

Маладзечанскі «польскі домік» на карціне 1956 года

Маладзечна на карціне 1956 года мастака Леаніда Дударэнкі. У «кадр» трапіў вялікі даваенны жылы дом, пабудаваны паводле праекта архітэктара Юліяна Лісецкага для адміністрацыі Маладзечанскага павету ў канцы 1920-х гадоў. Я пра яго пісаў у вялікім матэр’яле па польскаму ведамаснаму жытлу у Маладзечна. Будынак гэты захаваўся (у адрозненні ад невялікіх пабудоў з левай часцы карціны) і знаходзіцца зараз недалёка ад маладзечанскага аўтавакзала, якога ў 1956-м яшчэ не было на гэтым месцы (аўтавакзал перамесціцца сюды з плошчы Старое Места ў 1969 годзе). Прыкладная геалакацыя мальберта мастака на аэрафотаздымку часоў вайны і на…

Read More
Архітэктура Горад За польскім часам 

Міжваенныя казіно ў Маладзечна

Гэты артыкул быў напісаны для kresy_arch Даўно вядома, што ў будынку цяперашняга Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечна за часамі польскага вайсковага гарнізона ў Гелянова размяшчалася афіцэрскае казіно. Сёння я натыкнуўся на больш дасканалую інфармацыю пра гэты дом. Высветлілася, што гэта было не афіцэрскае казіно, а падафіцэрскае (падафіцэры — малодшыя чыны ў міжваенным Войску Польскім, кшталту цяперашніх сяржантаў ці прапаршчыкаў). У польскім міжваенным ілюстраваным зборніку «Вайсковае будаўніцтва 1918-1935» (польск. «Budownictwo wojskowe 1918-1935») абнаружыліся новыя, дагэтуль небачаныя мной, здымкі гэтага будынка: Параўнайце з сучасным падобным ракурсам — будынак былога казіно, як…

Read More
БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

Карусель в парке Победы, 1970 год

На фотографиях из архива Романа Хотяловича обнаружились изображения карусели, которая появилась в молодечненском парке Победы после войны. На фотографиях можно видеть её состояние на момент лета 1970 года. Вскоре старые карусели снесут и заменят новыми атракционами, часть из которых сохранится до наших дней. Фото из архива оцифрованы и обработаны фотографом Евгением Стельмахом.

Read More
Архітэктура Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць 

Было і стала: раённы дом культуры

Вось што адбылося з будынкам раённага дома культуры за дзесяцігоддзі закінутасці і запусцення: Жартую, канешне 🙂 На фота два розных будынкі, узведзеныя паводле аднаго тыповага праекта 1950-х. Такіх дамоў культуры (да нашага часу некаторыя з іх маглі памяняць прызначэнне) на тэрыторыі Беларусі і іншых краін былога СССР пабудавана не адзін дзесятак. Знайшоў на форуме сайта «Глобус Беларусі» калаж, які зрабіў адзін карыстальнік з нікам Pawel прысвечаны як раз беларускім варыяцыям на тэму гэтага тыповага праекта: Гарады паводле парадку: Ашмяны, Рудзенск, Ліозна, Чэрвень, Лагойск, Чашнікі, Стоўбцы, Міёры, Віцебск, Копыль, Лоеў, Маладзечна,…

Read More