Архитектура История Фотографии 

Міжваенныя казіно ў Маладзечна

Гэты артыкул быў напісаны для kresy_arch

Даўно вядома, што ў будынку цяперашняга Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечна за часамі польскага вайсковага гарнізона ў Гелянова размяшчалася афіцэрскае казіно. Сёння я натыкнуўся на больш дасканалую інфармацыю пра гэты дом. Высветлілася, што гэта было не афіцэрскае казіно, а падафіцэрскае (падафіцэры — малодшыя чыны ў міжваенным Войску Польскім, кшталту цяперашніх сяржантаў ці прапаршчыкаў).

Былое казіно для малодшых чыноў у міжваенным Войску Польскім
Былое казіно для малодшых чыноў у міжваенным Войску Польскім

У польскім міжваенным ілюстраваным зборніку «Вайсковае будаўніцтва 1918-1935» (польск. «Budownictwo wojskowe 1918-1935») абнаружыліся новыя, дагэтуль небачаныя мной, здымкі гэтага будынка:

Выява падафіцэрскага казіно са зборніка "Вайсковае будаўніцтва 1918-1935"
Выява падафіцэрскага казіно са зборніка «Вайсковае будаўніцтва 1918-1935»

Параўнайце з сучасным падобным ракурсам — будынак былога казіно, як вядома, разбудоваўся і пашыраўся у пасляваенны час, калі тут размясціўся Маладзечанскі палац культуры:

Маладзечанскі палац культуры

У апісанні да здымка пазначана: «У Маладзечне ўведзены ў эксплуатацыю новы будынак падафіцэрскага казіно на тэрыторыі памежнага гарнізона. У гэтай установе не толькі падафіцэры, але і афіцэры, і цывільныя асобы змогуць задаволіць свае культурныя, спартовыя і адукацыйныя патрэбы». Відаць, што ў гэтым будынку не толькі грошы спускалі 🙂 На ілюстрацыі першапачатковыя планы памяшканняў:

Першапачатковыя планы памяшканняў падафіцэрскага казіно

Старое фота інтэр’еру будынка:

Старое фота інтэр'еру будынка
Старое фота інтэр’еру будынка

Але гэта яшчэ не ўсё. Дзякуючы зборніку «Budownictwo wojskowe», я ўпершыню даведаўся, што ў Маладзечна было яшчэ і проста афіцэрскае казіно. У кнізе пра яго напісана: «Афіцэрскае казіно размяшчаецца ў больш сціплым будынку, які да таго ж выкарыстоўваецца для службовых і арганізацыйных мэтаў». Фотаздымак афіцэрскага казіно ў Маладзечна:

Афіцэрскае казіно ў Маладзечна
Афіцэрскае казіно ў Маладзечна

Я нават не падазраваў пра яго існаванне, таму не ведаю, дзе гэтае казіно магло размяшчацца. Калі глядзець па канфігурацыі даху, то можна меркаваць, што гэта мог быць будынак, які месціўся па сучаснай вуліцы Буйло ў межах гарнізона ў Гелянове (глядзіце кавалак аэрафотаздымку унізе). Але гэтаксама гэты будынак мог размяшчацца і на вуліцы Замкавай у старым цэнтры горада, там дзе да вайны размяшчаліся вайсковыя казармы і дзе зараз змяшчаецца вайсковая частка Беларускіх узброеных сілаў:

Меркаванае размяшчэнне афіцэрскага казіно
Меркаванае размяшчэнне афіцэрскага казіно

Связанные статьи

Leave a Comment