Драўляны кінатэатр «Камсамолец»
Пра існаванне кінатэатра «Камсамолец» ў Маладзечна я да 2020 года нават ня ведаў. Але на пачатку года маладзечанскі краязнаўца Валеры Трацяк расказаў пра пажар у тым кінатэатры, а затым фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі Трацяка, на якіх і быў засняты той пажар. Я дадаткова пашукаў у сваіх архівах і аказалася, што пра кінатэатр можна сказаць трохі больш інфармацыі чым тое, што ён быў і што ён згарэў. Адлікам гісторыі кінатэатра можна, бадай, што лічыць генеральны план разбудовы абласнога горада Маладзечна, складзены ў 1947 годзе. На ім у раёне вуліц Савецкай…
Read More