Было/Стала Горад За польскім часам Карты 

Як вырасла Маладзечна за 80 гадоў

Тое, як вырас горад за амаль стагоддзе, можна пабачыць, калі накласці сучасныя межы горада (стан прыкладна 2014 году) на мапу мясцовасці міжваеннага часу, а дакладней польскую вайсковую тапаграфічную мапу 1934 года (па кліку мапа ў вельмі вялікім адрозненні вагой 9МБ): За гэтыя гады у межы горада ўвайшло некалькі вёсак і малых населеных пунктаў. Першае вялікае узбуйненне здарылася ў 1929 годзе калі мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада, да якога былі далучаны вёска Бухаўшчына, вёска і фальварак Новая Бухаўшчына, фальварак Маладзечна, фальварак і засценак Гелянова, калонія Завань і засценак Цівідаўка (на…

Read More
Архітэктура Горад За польскім часам 

Міжваенныя казіно ў Маладзечна

Гэты артыкул быў напісаны для kresy_arch Даўно вядома, што ў будынку цяперашняга Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечна за часамі польскага вайсковага гарнізона ў Гелянова размяшчалася афіцэрскае казіно. Сёння я натыкнуўся на больш дасканалую інфармацыю пра гэты дом. Высветлілася, што гэта было не афіцэрскае казіно, а падафіцэрскае (падафіцэры — малодшыя чыны ў міжваенным Войску Польскім, кшталту цяперашніх сяржантаў ці прапаршчыкаў). У польскім міжваенным ілюстраваным зборніку «Вайсковае будаўніцтва 1918-1935» (польск. «Budownictwo wojskowe 1918-1935») абнаружыліся новыя, дагэтуль небачаныя мной, здымкі гэтага будынка: Параўнайце з сучасным падобным ракурсам — будынак былога казіно, як…

Read More
Архітэктура Горад За польскім часам 

Польскае ведамаснае жыллё ў Маладзечна

Артыкул складзены на падставе матэрыялаў, што я паступова збіраў пра польскую архітэктуру ў Маладзечна, а таксама, з інфармацыі, знойдзенай ў польскай архітэктурнай перыёдыцы 1920-1930-х гадоў.Руская версія артыкула на партале kraj.by З 1921 па 1939 гады Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Для новай польскай дзяржавы беларускія землі з самага пачатку былі праблемнай тэрыторыяй: разбураная вайной інфраструктура, нелаяльнае насельніцтва, мяжа з Савецкім Саюзам, з якім у Польскай Рэспублікі былі напружаныя адносіны. Але адмаўляцца ад «крэсаў усходніх» палякі не спяшаліся. Ужо напачатку 20-х гадоў Польшча прынялася рэалізоўваць план асіміляцыі ўсходніх…

Read More
Архітэктура Горад За польскім часам 

Польскі домік на вул.Бухаўшчына

Дом знаходзіцца на маладзечанскай вуліцы Бухаўшчына, якая зывецца так у гонар аднайменнай вёскі, што знаходзілася тут і ў 1929 годзе увайшла ў склад горада. Жылы домік пабудаваны ў блізкім да польскага функцыяналізма стылі: Бачна, што ён абліцаваны той жа (ці падобнай) цэглай, што афіцэрскія дамы ў Гелянова. Так сама бачна, што домік моцна пацярпеў за вайну, і цэлыя ўчасткі сценаў занава выкладзены іншай цэглай: Маленькае круглае акенца над левым акном зблізу выглядае так: Дарэчы, як сказаў сусед, што жыве у суседнім па вуліцы доме, зараз былы польскі домік належыць нейкаму…

Read More
Архітэктура Горад З газет За польскім часам 

Знішчэнне капліцы Аляксандра Неўскага ў 1938 годзе

Ноччу з 17 на 18 жніўня 1938 года, каля 1 гадзіны 50 хвілін, Маладзечна скалануў моцны выбух. Была ўзарваная праваслаўная капліца Аляксандра Неўскага.

Read More
Архітэктура Горад За польскім часам 

Дзве капліцы на фота 1938 года

Натыкнуўся ў чарговым польскім фотаархіве на два здымкі Маладзечна, якія зрабіла знакамітая сваімі фотаздымкамі Палесся фатографка Соф’я Хамянтоўская ў 1938 годзе. Праўда ў нашым горадзе яна сфоткала толькі дзве праваслаўныя капліцы. Першая — гэта капліца Аляксандра Неўскага, што стаяла на вуліцы Віленскай і была ўзарваная ў тым жа 1938 годзе ксяндзом-радыкалам (падрабязней можна пачытаць тут). Другая — капліца ў памяць аб ахвярах вялікага пажару ў Маладзечне ў 1874 годзе.

Read More
Архітэктура Асобы Горад За польскім часам 

Дом архітэктара Лісецкага на вул.Таўлая

З 1921 па 1939 гады Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Для новай польскай дзяржавы беларускія землі з самага пачатку былі праблемнай тэрыторыяй: разбураная вайной інфраструктура, нелаяльнае насельніцтва, мяжа з Савецкім Саюзам, з якім у Польскай Рэспублікі былі напружаныя адносіны. Але адмаўляцца ад «крэсаў усходніх» палякі не спяшаліся. Ужо напачатку 20-х гадоў Польшча прынялася рэалізоўваць план асіміляцыі ўсходніх земляў, у якім архітэктура грала не апошнюю ролю. Палякі актыўна будавалі адміністрацыйныя будынкі: староствы, управы, паштовыя і банкаўскія аддзяленні. Узводзілі польскія школы і гімназіі. Але самую пільную ўвагу польскія ўлады…

Read More