Польскі домік на вул.Бухаўшчына
Дом знаходзіцца на маладзечанскай вуліцы Бухаўшчына, якая зывецца так у гонар аднайменнай вёскі, што знаходзілася тут і ў 1929 годзе увайшла ў склад горада. Жылы домік пабудаваны ў блізкім да польскага функцыяналізма стылі:
Бачна, што ён абліцаваны той жа (ці падобнай) цэглай, што афіцэрскія дамы ў Гелянова. Так сама бачна, што домік моцна пацярпеў за вайну, і цэлыя ўчасткі сценаў занава выкладзены іншай цэглай:
Маленькае круглае акенца над левым акном зблізу выглядае так:
Дарэчы, як сказаў сусед, што жыве у суседнім па вуліцы доме, зараз былы польскі домік належыць нейкаму мастаку (я, на жаль, не запомніў прозвішча), які наведвае яго, як лецішча.
Стан будынка можна прасачыць на нямецкіх аэрафотаздымках: