Маладзечна — горад з трыма сэрцамі
Эсэ Уладзіміра Садоўскага, апублікавана ўпершыню ў літаратурным часопісе «Прайдзісвет». Што можна сказаць пра душу нашага горада? Мабыць, тое, што яна ўсё-ткі ёсць, але пра гэта як-небудзь пазней. Цяпер я хацеў бы расказаць пра сэрца, дакладней, пра тры сэрцы аднаго горада. Пад сэрцам я разумею цэнтр, вакол якога разбудоўвалася і расло паселішча, бачу ў ім пункт, дзе перакрыжоўваюцца асноўныя гарадскія і міжгароднія плыні. Склалася так, што за ўсю гісторыю існавання ў Маладзечне было ажно тры такія пункты. Першы і самы старажытны — гэта цяперашняя плошча Старое Места. “Места” не ад пляцоўкі…
Read More