Аўтобусы на вуліцах Маладзечна: 1930-1991
Аўтобус, як грамадскі транспарт, з’явіўся на пачатку ХХ стагоддзя. Па нашым горадзе (а Маладзечна атрымала статус горада толькі ў 1929 годзе) першыя аўтобусы пачалі ездзіць у часы Другой Рэчы Паспалітай — але гэта былі адзінкавыя экзэмпляры міжгародняга руху. У пасляваенны час, калі Маладзечна стала цэнтрам Маладзечнаскай вобласці, у горадзе з’явіўся свой унутраны гарадскі транспарт. З гадамі павялічвалася колькасць маршрутаў і абнаўляўся мадэльны шэраг аўтапарку. У 1970-я ўлады горада нават планавалі арганізаваць у Маладзечне тралейбусны рух, але далей за планы справа не пайшла. Краязнаўчы сайт Molodechno.net склаў вялікую фотападборку з аўтобусамі…
Read More