Маладзечна — марскі горад!
Насамрэч, канешне не. Ніколі ў Маладзечна не было порта, дый рэчка Уша, што працякае побач, калі і была судаходнай, то толькі для судоў класа «карыта»:) Тым не менш гэты факт не перашкодзіў уласнікам заводаў газет параходаў называць у гонар нашага горада рачныя і нават марскія суда! Рыбалоўны траўлер «Маладзечна» («Molodechno», IMO: 8721894). Пабудаваны ў 1988 годзе на Яраслаўскім судабудаўнічым заводзе. Працаваў у рыбалавецкім калгасе Андэг у Мурманску, Расія. У канцы 2000-х прададзены ў Аргентыну, дзе змяніў назву на «Tango I»: Танкер «Маладзечна» тып «Казбек», пабудаваны ў 1956 годзе на судабудаўнічым…
Read More