Дзе да вайны ў Маладзечне знаходзіўся чыгуначны шпіталь?
Таксама ў той польскай публікацыі 1937 года змяшчаўся здымак адзялення PKW у Маладзечне, на якім можна бачыць стары будынак — аднапавярховы, крыты дахоўкай, з прыкметамі архітэктуры, характэрнай для рубяжа ХІХ-ХХ стагоддзяў. Мабыць гэта на сёння адзіная выява былога чыгуначнага шпіталя, якая ёсць у нас.
Пасля верасьня 1939 года, паводле сведчанняў з даваеннай савецкай прэсы, у гэтым месцы размясціўся дом культуры чыгуначнікаў а парк побач з былым шпіталем займеў назву парка Чыгуначнікаў. Як было бачна з аэрафота 1944 года, размешчанага вышэй, будынак былога шпіталя і парк перад ім моцна пацярпелі ад бомбавых налётаў. Мне не вядома, што было з разбураным будынкам пасля вайны і чаму яго не сталі аднаўляць, але на сёння на месцы былога шпіталя красуецца вялікая пустка.
Некалькі гадоў таму я наведваў тыя мясціны і зрабіў пару здымкаў: