Ікарусы і трохі МАЗаў: грамадскі транспарт у Маладзечне 2000-х
На сённяшні дзень аўтобусны парк горада Маладзечна амаль цалкам складаецца з аўтобусаў беларускай маркі МАЗ, але зусім нядаўна, напрыканцы 2000-х сітуацыя была цалкам іншая — большасць гарадскіх аўтобусаў складалі мадэлі венгерскай маркі Ikarus. Многія з жыхароў яшчэ памятаюць іх прасторныя і халодныя салоны з надпісамі на нямецкай мове — большасць аўтобусаў была прывезена б/у з Германіі, але паступова гэты транспарт сыходзіць з памяці. Нагадаць пра аўтобусны рух «нулявых» ў горадзе дапамогуць фотаздымкі. Асцярожна, гэты артыкул можа выклікаць гостры прыступ аўтобуснай настальгіі!
Усе фотаздымкі былі зробленыя карыстальнікам з нікам krapachino для сайта photo.qip.ru (зараз не існуе) ў 2008-2009 гадах. На іх апроч саміх аўтобусаў можна разглядзець і стан горада, якім ён быў да знакамітых «дажынак» 2011-га.