БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

Маладзечна 1960-х на фота

1. Алічбаваў трохі дзедавых фотак з сямейнага архіву, а таксама некалькі фотак дзедавага сябра Франца Паўлавіча Вышатка. Першая фотка дзедава — парк Перамогі ў 1960-я, від на Цэнтральную плошчу:

2. Гэта ўжо фота Франца Вышатка — парк Перамогі ўнутры. На месцы гіпсавага Леніна цяпер стаіць гранітны камень у памяць пра воінаў-інтэрнацыяналістаў.

3. Уваход у парк з боку раёна Гелянова (вул.Машэрава):

4. Франц Вышатка прыехаў у Маладзечна з Глыбоччыны ў 1950-я (тады наш горад быў цэнтрам Маладзечанскай вобласці, у якую уваходзіла і Глыбокае). Ён да пенсіі працаваў будаўніком у адным з гарадскіх БМУ. На фота адзін з аб’ектаў, узведзеных пры удзеле Франца Паўлавіча, — будынак будучай падатковай па вуліцы Віленскай:

5. Горка ў выглядзе галавы Чарнамора з казкі Пушкіна стаяла на «лысай» гары ў парку, цяпер на тым месцы знаходзіцца гарадскі амфітэатр:

6. Вуліца Маўчанскага, канец 1960-х:

7. Будынак з вуліцы Віленскай:

8. Царква на плошчы Старое Места:

9. Былы аблвыканкам а цяпер палітэхнікум, фота 1962 года:

10. Дзедавы фоты з кастрычніцкай дэманстрацыі 1962 года. Вуліца Віленская:

11. ЛАЗ і ПАЗ маладзечанскага аўтапарка:

12. Знамяносцы на Цэнтральнай плошчы:

13. Матацыклісты там жа:

14. Удзельнікі шэсця каля помніка Леніну на Цэнтральнай плошчы, ззаду бачны ўнівермаг:

 

Падобныя артыкулы

Leave a Comment