Архитектура 

Праект кінатэатра «Радзіма», 1946 год

Што аб’ядноўвае беларускі горад Маладзечна і ўкраінскі Краматорск? «Радзіма»! Падрабязнасці ніжэй)

1. У кнізе «Архитектура страны советов: кинотеатры» 1948 года выдання знайшоў фота макета кінатэатра на 500 для Маладзечна архітэктара В.Шчарбакова:

2. Гэты ж праект быў апублікаваны пазней у кнізе «Архитектура кинотеатров» 1955 года, але без узгадкі пра Маладзечна:

3. Тым не менш, у праекце лёгка ўгадваецца маладзечанская «Радзіма», пабудаваная ў 1950-х гадах. Кінатэатр у разрэзе:

4. Планы памяшканняў першага і другога паверхаў з кнігі 1955 года:

5. У праекце паказаны статуі на даху будынка, шыкоўная ляпніна, дэкаратыўныя вазы і прочыя «архітэктурныя ізлішаства», але пры рэалізацыі праекта ў Маладзечна ўсё гэта скасавалі:

6. Кінатэатр у наш час:

7. У адрозненні ад Маладзечна кінатэатр паводле гэтага ж праекту ў Краматорску (Украіна) пабудавалі ў 1949 годзе амаль без зменаў, толькі замянілі статуі на даху дэкаратыўнымі вазамі:

8. Краматорскі кінатэтр «Родина» ў 2015 годзе (фота з паста majorua «Раритеты Краматорска» ):

Уладзімір Садоўскі, https://yozas-gubka.livejournal.com/222135.html

Связанные статьи

Leave a Comment