Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць 

Маладзечна: вялікае фотапараўнанне 1959-2021

Пару гадоў таму я пісаў пра знаходку рэдкіх фотаздымкаў Маладзечна 1950-х гадоў у расійскай Находцы. Летась я ўзяў здымкі з альбома 1959 года і прайшоўся па вуліцах горада, каб паглядзець як памянялася Маладзечна за больш чым 60 гадоў. Цяпер прапаную пабачыць, што атрымалася.

01-02. Плошча Старое Места. У 1959 тут быў буйны транспартны вузел з аўтобуснай станцыяй і стаянкай гарадскога таксі.

03-04. Дом па сучасным адрасе плошча Старое Места 4. У фотаальбоме 1959 года падпісаны як “дом купца”. На жаль, у наш час дарэвалюцыйны будынак страціў свой гістарычны выгляд.

05-06. Сярэняя школа №5 у 1959 годзе і цяпер.

07-08. Былая сінагога на Віленскай вуліцы. У 1959 годзе тут размяшчаўся маслазавод.

09-10. Стары корпус сярэдняй школы №3.

11-12. Будынак, дзе на момант фотаздымка размяшчаўся маладзечанскі дом піянераў. Тут жа з 1947 па 1955 гады знаходзіўся Маладзечанскі настаўніцкі інстытут. Цяпер тут гандлёвы цэнтр.

13-14. Дом па Віленскай 24. У 1959 годзе тут размяшчалася кантора Леспрамгаса.

15-16. Будынак швейнай фабрыкі “Бярозка” падчас будаўніцтва і цяпер.

17-18. Райвыканкам.

19-20. Від на Цэнтральную плошчу горада. У 1959-м годзе універмаг яшчэ толькі будаваўся.

21-22. Стары здымак падпісаны як “Мітынг, прысвечаны адкрыццю помніка Леніну 5 лістапада 1958 года”. На фота бачны будынак музычнай школы, у якім раней размяшчаўся абласны камітэт кампартыі Беларусі (у той час да 1960 года Маладзечна было цэнтрам Маладзечнаскай вобласці).

23-24. Від у бок Віленскай вуліцы.

25-26. Парад фізкультурнікаў каля будоўлі універмага.

27-28. Від з Цэнтральнай плошчы ў бок вуліцы Прытыцкага.

29-30. Рэстаран “Папараць кветка”.

31-32. Дом на рагу Валынца і Прытыцкага. У 1959 годзе ў гэтым будынку знаходзілася крама “Дзіцячы свет”.

33-34. У 1959 годзе на вуліцы Валынца быў камбінат бытавога абслугоўвання, які стаяў асобна. Цяпер стары будынак аб’яднаны з суседнім у адну пабудову.


35-36. Будынак гармоннай фабрыкі на вуліцы Валынца.

37-38. У доме на вуліцы Прытыцкага, дзе цяпер знаходзіцца піцэрыя “Пінгвін”, у 1959 годзе была крама “Тканіна”.

39-40. У будынку на Прытыцкага 5, дзе цяпер знаходзіцца упраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны, у 1959 годзе знаходзіўся раённы камітэт кампартыі Беларусі.

41-42. Лазня на вуліцы Грамадоўскай.

43-44. Панарама вуліцы Талстога з будоўляй цэнтральнай бібліятэкі.

45-46. Дом на рагу Вялікага Гасцінца і вуліцы Буйніцкага.

47-48. Від на вуліцу Машэрава і на плот парка Перамогі. Статуя ільва ў правай часцы старога здымка стаяла каля знакамітай геляноўскай аркі, якая абазначала ўезд у былы гарнізон Войска Польскага, што размяшчаўся тут да вайны. Арка была знесена на пачатку 1960-х, а статуя ільва захавалася і знаходзіцца зараз у Беразінскім.

49-50. Парк Перамогі і новая арка з выхадам у бок вуліцы Маркава.

51-52. Жылы дом на вуліцы Маркава.

53-54. Дамы па вуліцы Ясінскага.

55-56. Перакрыжаванне вуліц Машэрава і Чкалава. Злева бачны будынак Абласнога тэатру, у якім да вайны знаходзіўся польскі клуб афіцэраў, а ў 1959 годзе Абласны дом культуры.

57-58. Хлебазавод.

59-60. Піўзавод.

 

Падобныя артыкулы

Leave a Comment