З сабакам па Маладзечне: фотасюжэт з 1986 года
Нядаўна маладзечанскі фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі з нашага сямейнага фотаархіву і на іх знайшоўся адзін цікавы сюжэтны фотацыкл — выгул сабакі па горадзе. Гэтыя фота зроблены 13 мая 1986 у дзень нараджэння майго бацькі Артура Садоўскага, на фота як раз ён з сабакам па мянушцы Ральф. Здымала мая маці Валянціна Садоўская. На фотках можна пабачыць маршрут прагулкі: з раёна Гелянова на Цэнтральную плошчу і назад.