БССР 1960-1991 Горад Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Маладзечна на старых фотаздымках

З моманту ад напісання артыкула пра абласны цэнтр Маладзечна з параўнаннем фотак 1950-х з сучаснымі ўдалося мне назбіраць яшчэ крыху старых фота горада, якія быццам бы не былі засвечаныя на сайтах і пабліках пра Маладзечна ў соцсетках (а калі і былі, то ў дрэннай якасці).

Новапабудаваны раён Гелянова на фота сярэдзіны 1950-х — хутчэй за ўсё, фота зроблена з былога афіцэрскага дома, які захаваўся ад часоў польскага вайсковага гарнізона. Падрабязней пра гэтыя кварталы тыповай забудовы я пісаў тут — Раён Гелянова: забудова 1950-х.

Раён Гелянова на фота сярэдзіны 1950-х
Новапабудаваны раён Гелянова на фота сярэдзіны 1950-х

Былы абкам кампартыі і дом прафсаюзаў (цяпер музычная школа) на фота сярэдзіны 1950-х. Універмаг яшчэ не пабудаваны.

Былы абкам кампартыі і дом прафсаюзаў (цяпер музычная школа) на фота сярэдзіны 1950-х. Універмаг яшчэ не пабудаваны.
Былы абкам кампартыі і дом прафсаюзаў
Абласная (цяпер раённая) дзіцячая бальніца, сярэдзіна 1950-х.
Абласная (цяпер раённая) дзіцячая бальніца, сярэдзіна 1950-х.
Цэнтральная плошча, 1960-я
Цэнтральная плошча, 1960-я
Помнік Леніну ў тыя гады, пэўна, быў самым фатаграфаваным аб'ектам у горадзе :)
Помнік Леніну ў тыя гады, пэўна, быў самым фатаграфаваным аб’ектам у горадзе 🙂
Помнік Леніну
Помнік Леніну
Вуліца Машэрава ў раёне Гелянова з пабудаванымі пасля вайны дамамі
Вуліца Машэрава ў раёне Гелянова з пабудаванымі пасля вайны дамамі

Вуліца Таўлая. На пярэднім плане бачнае крыло будынка былога староства, пабудаванага ў 1927 годзе, далей па вуліцы знаходзіцца жылы дом, узведзены ў 1920-я паводле праекта Юліяна Лісецкага — пра гэтыя два аб’екты я пісаў у артыкуле «Польскае ведамаснае жыллё ў Маладзечна».

Вуліца Таўлая
Вуліца Таўлая
Рэстаран "Папараць кветка"
Рэстаран «Папараць кветка»
Від на гэты ж рэстаран з боку сквера каля кінатэатра "Радзіма"
Від на гэты ж рэстаран з боку сквера каля кінатэатра «Радзіма»
Помнік Маркаву на бульвары Маркава
Помнік Маркаву на бульвары Маркава
Бібліятэка
Бібліятэка
Былы праспект Леніна цяпер вуліца Вялікі Гасцінец у раёне Цэнтральнай плошчы, канец 1960-х
Былы праспект Леніна (цяпер вуліца Вялікі Гасцінец) у раёне Цэнтральнай плошчы, канец 1960-х

Завод «Электрамодуль» пасля адкрыцця, цяпер на гэтых плошчах размяшчаецца гандлёвы цэнтр

Завод "Электрамодуль"
Завод «Электрамодуль»
Забудова вуліцы Касманаўтаў, канец 1960-х
Забудова вуліцы Касманаўтаў, канец 1960-х
1980-я, аўтамабільная стаянка з відам на вуліцу Міра
1980-я, аўтамабільная стаянка з відам на вуліцу Міра
1980-я, пабудова гасцініцы "Маладзечна"
1980-я, пабудова гасцініцы «Маладзечна»

Некалькі даваенных фотак.

Плошча Старое месца ў базарны дзень, 1930-я
Плошча Старое месца ў базарны дзень, 1930-я

Капліца ў памяць аб ахвярах вялікага пажару ў Маладзечне ў 1874 годзе (мяркую, яна захавалася і знаходзіцца на вуліцы Вялікасельскай)

Капліца ў памяць аб ахвярах вялікага пажару ў Маладзечне ў 1874 годзе
Капліца ў памяць аб ахвярах вялікага пажару ў Маладзечне ў 1874 годзе

Праваслаўная капліца Аляксандра Неўскага, што стаяла на вуліцы Віленскай і, як пісаў краязнаўца Кастусь Шыталь ksz90, была ўзарвана ў ноч з 17 на 18 жніўня 1938 года радыкальна настроеным каталіцкім святаром Міхаілам Завадскім, які быў капеланам вайсковага гарнізона 86-га пяхотнага палка Войска Польскага ў Гелянова

Праваслаўная капліца Аляксандра Неўскага
Праваслаўная капліца Аляксандра Неўскага

 

Падобныя артыкулы

Leave a Comment