БССР 1960-1991 Горад Сямейныя фотаальбомы 

Сапраўдная зіма ў Маладзечне, 1985 год.

Спадзяюся, гэтыя фотаздымкі дапамогуць вам лягчэй перанесці спёку, што разлілася зараз за вокнамі, бо на іх сапраўдная марозная зіма, ад аднаго позірка на каторую, па целу праходзяць дрыжыкі.

Гэтая фотасесія з маёй маці і цёткай зроблена ўзімку 1985 года на паўднёвай ускраіне Маладзечна. У раёне Гелянова, хлебазавода і гаражнага кааператыва №4, за каторым знаходзіліся вялікія яры, якія карысталіся папулярнасцю у лыжнікаў і аматараў крутых спускаў.

01. Від на вуліцы Буйло і Хмяльніцкага (бачная вадацяжная вежа водазабора «Гелянова»).
02. Бачная тэлевізійная вышка.
03.
04. На рэйках чыгуначнай лініі на Ліду.
05. Цягнік і лыжнікі.
06. Цётка і маці на фоне хлебазавода і чыгуначнага пераезда на Машэрава.
07. Двор дамоў на Маўчанскага з відам на коміны ЦЭЦ Маладзечанскіх электрасетак.
08. Двор дома №14 па вул.Маўчанскага.
09. Дзіцячы садок №4.

Падобныя артыкулы

Leave a Comment