Маладзечна — марскі горад!
Насамрэч, канешне не. Ніколі ў Маладзечна не было порта, дый рэчка Уша, што працякае побач, калі і была судаходнай, то толькі для судоў класа «карыта»:) Тым не менш гэты факт не перашкодзіў уласнікам заводаў газет параходаў называць у гонар нашага горада рачныя і нават марскія суда!
Рыбалоўны траўлер «Маладзечна» («Molodechno», IMO: 8721894). Пабудаваны ў 1988 годзе на Яраслаўскім судабудаўнічым заводзе. Працаваў у рыбалавецкім калгасе Андэг у Мурманску, Расія.
У канцы 2000-х прададзены ў Аргентыну, дзе змяніў назву на «Tango I»:
Танкер «Маладзечна» тып «Казбек», пабудаваны ў 1956 годзе на судабудаўнічым заводзе ў Нікалаеўску. Быў прыпісаны да Чарнаморскага марскога параходства, далейшы лёс невядомы:
Сухагруз «Маладзечна» праект 21-88 тып «Калінінград» (IMO: 8948040), пабудаваны ў 1963 годзе на славацкай верфі ў г.Камарно (Slovenske Lodenice Komarno). Да 1997 года быў прыпісаны да Іртышскага рачнога параходства ў г.Омску (mib55, привет!). У 1997 годзе прададзены ў Клайпеду на металалом.
Існаваў яшчэ адзін рыбалоўны траўлер з назвай «Маладзечна» — траўлер праекта B-14 (B-14/30, IMO: 5239084), пабудаваны ў 1959 годзе на судаверфі ў Гданьску, Польшча (Stocznia Gdańska). Працаваў у Мурманску, Расія. На жаль фотак гэтага карабля я знайсці не змог, таму ў якасці ілюстрацыі выкарыстаю чарцёж траўлера праекта B-14: