Драўляны кінатэатр «Камсамолец»
Пра існаванне кінатэатра «Камсамолец» ў Маладзечна я да 2020 года нават ня ведаў. Але на пачатку года маладзечанскі краязнаўца Валеры Трацяк расказаў пра пажар у тым кінатэатры, а затым фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі Трацяка, на якіх і быў засняты той пажар. Я дадаткова пашукаў у сваіх архівах і аказалася, што пра кінатэатр можна сказаць трохі больш інфармацыі чым тое, што ён быў і што ён згарэў.
Адлікам гісторыі кінатэатра можна, бадай, што лічыць генеральны план разбудовы абласнога горада Маладзечна, складзены ў 1947 годзе. На ім у раёне вуліц Савецкай і Куйбышэва (сучасныя Віленская і Местачковая) ёсць праектуемы будынак пазначаны лічбай «36». У тлумачэннях да генплана гэтая пабудова апісана як «летні тэатр», што ў прынцыпе адпавядае нашаму кінатэатру, бо ў гэтых летніх тэатрах, звычайна зробленых з дрэва, у савецкія часы маглі ладзіцца музычныя канцэры, тэатральныя пастаноўкі і паказы фільмаў. Магчыма з часам функцыі летняга тэатра звузіліся толькі да кіно — так і з’явіўся «Камсамолец».
Гэтае месца на сучаснай мапе — прыкладнае месца кінатэатра пазначана чырвоным:
Першая фотавыява будынка знайшлася ў альбоме 1958 года, які захоўваецца ў МВЦ г.Находка (быў дасланы як падарунак экіпажу танкера «Маладзечна»). На ім кінатэатр бачны на фоне (даўгая драўляная пабудова). Само фота зроблена з двара дома па сучасным адрасе Віленская 56А, у якім тады размяшчаўся гарадскі дом піянераў.
Далей ідуць фотаздымкі з архіва Валерыя Трацяка:
Калі ў чытачоў ёсць якія-небудзь яшчэ звесткі пра кінатэтр ці яго фотаздымкі, каліласка пішыце ў каментарыі.
На каляровым здымке бачна, што гарыць не кинатеатр, а гаспадарчы будынак. Але тут быў кінатэатр які гарыў ад нітрастужкі ў пачатку 60х.
калі параўноўваць здымак 1958 года і здымак з пажарам, то можна пабачыць, што гэта адная і тая ж пабудова, зразумела, што да канца 1980-х будынак ужо не выконваў функцыі кінатэатра, а быў складам.
Пристройка к сш №3 строилась в начале 90-х, а не в 1988 году.
да, сапраўды, зараз папраўлю