Дзве капліцы на фота 1938 года
Натыкнуўся ў чарговым польскім фотаархіве на два здымкі Маладзечна, якія зрабіла знакамітая сваімі фотаздымкамі Палесся фатографка Соф’я Хамянтоўская ў 1938 годзе. Праўда ў нашым горадзе яна сфоткала толькі дзве праваслаўныя капліцы. Першая — гэта капліца Аляксандра Неўскага, што стаяла на вуліцы Віленскай і была ўзарваная ў тым жа 1938 годзе ксяндзом-радыкалам (падрабязней можна пачытаць тут).
Другая — капліца ў памяць аб ахвярах вялікага пажару ў Маладзечне ў 1874 годзе.