Архітэктура Аэрафота Было/Стала Горад З газет За польскім часам Карты 

Гісторыя аднаго дома: гарнізонны касцёл

Пра тое, што ў Маладзечне ў 1930-я быў пабудаваны новы касцёл я даведаўся гадоў 15 таму. Пра яго расказываў мой дзядуля Раман Хацяловіч, які ў 1954 годзе ў першы раз прыехаў у Маладзечна і бачыў гэты касёл у закінутым стане. Доўгі час не ўдавалася знайсці ніводнай выявы касцёла з зямлі — яго можна было пабачыць толькі з вышыні на нямецкіх аэрафотаздымках 1941 і 1944 гадоў і на геападаснове савецкага генплана 1954 года. Гэтыя выявы не давалі поўнага ўяўлення пра знешні выгляд будынка, але па іх можна было зразумець, што касцёл…

Read More
1990-я Гісторыя транспарта З газет Раён 

Шык з 1990-х: незавершаная гісторыя самаробнага аўтамабіля з Краснага

Першы раз я пабачыў гэты незвычайны аўтамабіль на фотаздымках маладзечнаскага фатографа Яўгена Стэльмаха, зробленых падчас музычнага фестываля «Маладзечна ’94» у 1994 годзе: Другі раз фотаздымкі самаробкі трапіліся мне на вочы, калі я праглядаў падшыўку «Рэгіянальнай газеты» за 1997 год. У першай знойдзенай зацемцы, сцвярджалася, што аўтасамаробку можна часам пабачыць на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне і што за яе стрыном можна было сфатаграфавацца за грошы. Другі артыкул быў ужо больш разгорнуты — журналісты знайшлі аўтара самаробкі і падрабязна распыталі ў яго пра машыну. З артыкула можна даведацца, што аўтарам самаробкі быў…

Read More
Архітэктура Горад З газет За польскім часам 

Знішчэнне капліцы Аляксандра Неўскага ў 1938 годзе

Ноччу з 17 на 18 жніўня 1938 года, каля 1 гадзіны 50 хвілін, Маладзечна скалануў моцны выбух. Была ўзарваная праваслаўная капліца Аляксандра Неўскага.

Read More