Міжваеннае «графіці» ў Маладзечна
Гэтыя надпісы знаходзяцца на вадацяжнай вежы ў раёне Гелянова, дзе да 1939 года месціўся гарнізон польскіх войскаў. Вежа пабудавана ў 1920-я ці 1930-я гады для забеспячэння гарнізона і вялікіх палкавых стайняў вадой:
Невядома, хто такі Бугаеў і што ён рабіў у Гелянова 18 мая 1940-га, акрамя таго, што крэмзаў цэглу 🙂
Існуе версія, што пасля падзей 17 верасяня 1939 года будынкі былога польскага гарнізона адыйшлі пад патрэбы новага гарнізона РККА і што ў польскіх казармах і гарнізонных дамах з 1939 па 1941 гады размяшчаліся савецкія жаўнеры.
Магчыма Бугаеў быў адным з тых жаўнераў і вырашыў пазначыць важную для сябе дату (можа дзембель) на гарнізоннай вадацяжнай вежы як мінімум два разы.
Круты артыфакт. Дарэчы ў красным на адным з бетонных плотаў так сама ёсць мае крэмзы якім ужо з дзесятак год. Можа яшчэ праз некалькі дзесяткаў іх так сама вось так будуць разглядаць і думаць хто гэта зрабіў 🙂