Архітэктура Горад Расійская Імперыя 

Гісторыя аднаго дома: плошча Старое Места 4

«Гісторыя аднаго дома» — гэта новая рубрыка на сайце molodechno.net ў якой будуць размяшчацца звесткі пра асобныя знакавыя будынкі горада Маладзечна. І першы будынак у рубрыцы  — гэта дом па адрасе плошча Старое Места №4 (далей ў тэксце “дом №4” альбо “будынак №4”) Гэты будынак з’яўляецца адным з нешматлікіх архітэктурных аб’ектаў Маладзечна, якія захаваліся з дарэвалюцыйных часоў. Дакладная дата пабудовы дома №4 невядомая, але зыходзячы з фатаграфічных сведчанняў і знешніх асаблівасцях архітэктуры, можна меркаваць, што дом узведзены альбо напрыканцы ХІХ стагоддзя, альбо ў пачатку ХХ стагоддзя. Дом №4 уяўляе з…

Read More
БССР 1960-1991 Гісторыя транспарта Горад За польскім часам Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Аўтобусы на вуліцах Маладзечна: 1930-1991

Аўтобус, як грамадскі транспарт, з’явіўся на пачатку ХХ стагоддзя. Па нашым горадзе (а Маладзечна атрымала статус горада толькі ў 1929 годзе) першыя аўтобусы пачалі ездзіць у часы Другой Рэчы Паспалітай — але гэта былі адзінкавыя экзэмпляры міжгародняга руху. У пасляваенны час, калі Маладзечна стала цэнтрам Маладзечнаскай вобласці, у горадзе з’явіўся свой унутраны гарадскі транспарт. З гадамі павялічвалася колькасць маршрутаў і абнаўляўся мадэльны шэраг аўтапарку. У 1970-я ўлады горада нават планавалі арганізаваць у Маладзечне тралейбусны рух, але далей за планы справа не пайшла. Краязнаўчы сайт Molodechno.net склаў вялікую фотападборку з аўтобусамі…

Read More
1990-я Гісторыя транспарта З газет Раён 

Шык з 1990-х: незавершаная гісторыя самаробнага аўтамабіля з Краснага

Першы раз я пабачыў гэты незвычайны аўтамабіль на фотаздымках маладзечнаскага фатографа Яўгена Стэльмаха, зробленых падчас музычнага фестываля «Маладзечна ’94» у 1994 годзе: Другі раз фотаздымкі самаробкі трапіліся мне на вочы, калі я праглядаў падшыўку «Рэгіянальнай газеты» за 1997 год. У першай знойдзенай зацемцы, сцвярджалася, што аўтасамаробку можна часам пабачыць на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне і што за яе стрыном можна было сфатаграфавацца за грошы. Другі артыкул быў ужо больш разгорнуты — журналісты знайшлі аўтара самаробкі і падрабязна распыталі ў яго пра машыну. З артыкула можна даведацца, што аўтарам самаробкі быў…

Read More
Архітэктура Аэрафота Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная За польскім часам 

Краязнаўчыя знаходкі на аэрафотаздымках Маладзечна часоў Другой сусветнай вайны

Нядаўна нарэшце атрымаў з нацыянальнага архіва ЗША копіі некалькі аэрафотаздымкаў горада, зробленых немцамі ў 1942 і 1944 гадах. Заказ быў аформлены напрыканцы 2019 года, але з-за сітуацыі з каронавірусам у свеце, здымкаў прыйшлося чакаць амаль два гады. Даведка. Вялікі архіў з фотаплёнкамі, зробленымі нямецкімі самалётамі-разведчыкамі ў часы Другой Сусветнай вайны, пасля перамогі ў 1945 годзе апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі Германіі і адтуль быў перапраўлены ў ЗША. Доўгі час плёнкі мелі грыф сакрэтнасці – амерыканскія ваенныя самі карысталіся нямецкімі здымкамі тэрыторыі СССР у мэтах разведкі. Але ў 1990-я гады фотаздымкі…

Read More
Было/Стала Горад Маладзечанская вобласць 

Маладзечна: вялікае фотапараўнанне 1959-2021

Пару гадоў таму я пісаў пра знаходку рэдкіх фотаздымкаў Маладзечна 1950-х гадоў у расійскай Находцы. Летась я ўзяў здымкі з альбома 1959 года і прайшоўся па вуліцах горада, каб паглядзець як памянялася Маладзечна за больш чым 60 гадоў. Цяпер прапаную пабачыць, што атрымалася.  

Read More