Аэрафота Было/Стала Горад Другая Сусветная 

Maładzečna LW1941-44/GM2006: Helanova

Гэтым допісам распачну серыю пастоў, прысвечаных пошуку даваеннай забудовы ў сучасным Маладзечна пасродкам параўнання аэрафотаздымкаў горада, зробленных «люфтваффэ» ў 1941 і 1944 гадах з матэрыяламі GoogleMaps, дзе мапы Маладзечна аднаўляліся апошні раз у 2006 годзе. У якасці дапаможных буду выкарыстоўваць мапы з польскага вайсковага архіву, так званыя WIG-мапы. За наводку на сайт з нямецкімі аэрафотаздымкамі хачу падзякаваць Зоі Хруцкай. Паехалі 🙂 Пачну, канешне ж, з даўно раскручанай мной тэмы — з польскага гарнізона ў Гелянове. Я ужо пісаў пра яго летась. На жаль, да напісання гэтага артыкула я яшчэ не…

Read More
Архітэктура Горад За польскім часам 

Польскае ведамаснае жыллё ў Маладзечна

Артыкул складзены на падставе матэрыялаў, што я паступова збіраў пра польскую архітэктуру ў Маладзечна, а таксама, з інфармацыі, знойдзенай ў польскай архітэктурнай перыёдыцы 1920-1930-х гадоў.Руская версія артыкула на партале kraj.by З 1921 па 1939 гады Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Для новай польскай дзяржавы беларускія землі з самага пачатку былі праблемнай тэрыторыяй: разбураная вайной інфраструктура, нелаяльнае насельніцтва, мяжа з Савецкім Саюзам, з якім у Польскай Рэспублікі былі напружаныя адносіны. Але адмаўляцца ад «крэсаў усходніх» палякі не спяшаліся. Ужо напачатку 20-х гадоў Польшча прынялася рэалізоўваць план асіміляцыі ўсходніх…

Read More
Архітэктура Горад Маладзечанская вобласць Фотападборка 

Раён Гелянова: забудова 1950-х

Першая хваля масавага тыповага будаўніцтва жылых дамоў пракацілася па СССР пасля вайны на пачатку 1950-х гадоў. Пэўныя спробы тыповага будаўніцтва ажыццяўляліся ў Савецкім Саюзе і да вайны, можна узгадаць тыя ж ДАСы — дамы афіцэрскага састава, аднолькавыя чатырохпавярховікі канца 1930-х можна пабачыць і ў Мінску, і ў Гомелі, і ў Віцебску. Але такое будаўніцтва не мела масавага характару, і жыллё тое прызначалася з большага толькі для ваенных. У 1950-я ж вялікі калектыў архітэктараў з розных саюзных рэспублік стварыў вялікі каталог тыповых праектаў будынкаў грамадскага прызначэння: ад аднапавярховых індывідуальных дамоў, да…

Read More
Аэрафота Было/Стала Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная Маладзечанская вобласць 

Зніклыя чыгуначныя лініі Маладзечна

Калі параўнаць два нямецкія аэрафотаздымкі Маладзечна за 1941 і за 1944 гады, можна пабачыць адно грунтоўнае адрозненне — наяўнасць лініі чыгункі

Read More