Падборка фотак — 2016
Калісьці я рабіў падборку фотак Мінска, а цяпер вырашыў глянуць, што ж у мяне ёсць з неапублікаваных фотак Маладзечна. Аказалася, што даволі шмат фотак. Пачну з цэнтра — від на Цэнтральную плошчу з парка скрозь арку:

Парачка гламурных фотанек самога парку. Ах, лета-лета, дзе жа ж ты дзе…


Маладзечанскі «Брадвей».

А гэта ўчастак пешаходнай вуліцы, падоўжанай да вакзала перад дажынкамі:


Рэшткі вёскі Бухаўшчына сярод шматпавярховай забудовы. Дарэчы, недзе тут праходзіла абыходная галіна чыгункі (я пра яе пісаў тут), разабраная ў 1950-я:

Ліхтаровіч-стайл (фотамастак такі, калі хто не ведаў):

Хапае ў Маладзечна перападаў вышынь. Не Мазыр ці Валожын, канешне, але і не раўніна:

Міжваенная архітэктурная спадчына, дом архітэктара Юліяна Лісецкага 1925 года (падрабязней пра яго тут):

Трохі маладзечанскага індастрыяла. На фота не хапае, канешне, цягніка ў павароце, але я не такі вялікі чыгуначны фанат, як tomkad, каб гадзінамі чакаць цеплавозы ў засадзе:)



Кацельня і той няёмкі момант калі заўважыў клёвага карча (Volkswagen Polo Mk1) толькі на фотцы праз два гады ад таго моманту, калі зрабіў здымак:


Мікрараён «парашкі» — то бок завода парашковай металургіі. Выспа ў акіяне прыватнай забудовы:)

Від на горад з ускрайкаў. Дамінанты:










На гэтым усё: