БССР 1960-1991 Горад Карты Тапаніміка 

Карта Маладзечна 1966-1967 гг з назвамі вуліц і завулкаў

Знайшлася падрабязная карта-схема вуліц і завулкаў Маладзечна станам на 1966-1967 гады.

Перыяд вызначаны па датах з’яўлення некаторых вуліц. Так, напрыклад, вуліца Заслонава, якая па афіцыйных дадзеных з’явілася ў 1966 годзе, на гэтым плане ўжо ёсць. А вуліцы Багушэвіча, з’яўленне якой датуецца 1968 годам, на карце яшчэ няма. Яшчэ сучасная вуліца Таміліна, якая да 1967 года называлася 1-я Паравознай — на дадзенай схеме таксама падпісана Паравознай. Адсюль вынікае, што перыяд часу, калі быў створаны гэты план палягае ў прамежку паміж 1966 і 1967 гадамі.

Спасылка на файл з картай Маладзечна ў вялікім памеры: 98 МБ.

Да таго ж трасіроўка вуліц на плане супадае з касмічным здымкам горада, зробленым амерыканскім спадарожнікам у 1966 годзе, адзінае што на здымку бачна што рэчышча ракі Ушы ўжо пачалі выраўноўваць, а на плане яно ўсё яшчэ натуральна крывое.

 

Падобныя артыкулы

Leave a Comment