Раён Гелянова: забудова 1950-х
Першая хваля масавага тыповага будаўніцтва жылых дамоў пракацілася па СССР пасля вайны на пачатку 1950-х гадоў. Пэўныя спробы тыповага будаўніцтва ажыццяўляліся ў Савецкім Саюзе і да вайны, можна узгадаць тыя ж ДАСы — дамы афіцэрскага састава, аднолькавыя чатырохпавярховікі канца 1930-х можна пабачыць і ў Мінску, і ў Гомелі, і ў Віцебску. Але такое будаўніцтва не мела масавага характару, і жыллё тое прызначалася з большага толькі для ваенных. У 1950-я ж вялікі калектыў архітэктараў з розных саюзных рэспублік стварыў вялікі каталог тыповых праектаў будынкаў грамадскага прызначэння: ад аднапавярховых індывідуальных дамоў, да…
Read More